Эканоміка1919

Стваральніца суполкі для стартапераў расказала, якія праекты гатовыя падтрымліваць інвестары 

У асноўным удзельнікі супольнасці Ū Hub, якую стварыла айцішніца Вераніка Ліндарэнка, — беларусы-эмігранты, якія хочуць зрабіць свой стартап у Польшчы. «Галоўная мэта — каб праекты знайшлі фінансаванне, а іх заснавальнікі — карысныя парады па адаптацыі ў новай краіне і падтрымку кам’юніці». Вераніка расказала «Нашай Ніве», якія магчымасці ёсць у суполцы і якія стартап-нішы перспектыўныя ў Польшчы. 

Вераніка Ліндарэнка. Фота: архіў Ū Hub

«У кам’юніці цяпер 1590 удзельнікаў»

Ствараць супольнасць стартапераў Вераніка пачала ў маі 2021-га — пляцоўку назвалі Ū Hub.

«У Варшаве моцны сектар падтрымкі стартапаў, шмат фондаў, ёсць акселератары, грантавыя праграмы», — тлумачыць яна пра магчымасці, якія пабачыла. 

Яшчэ ў 2014-м у Беларусі Вераніка рабіла хакатоны і мітапы, працуючы маркетолагам у XB Software і займаючыся прасоўваннем JS Library Webix і EnjoyCSS.

З 2012 да 2020 працавала як маркетынгавы спецыяліст у IT. Кансультацыямі стартапаў пачала займацца з красавіка 2020-га, пасля адыходу з AgTech стартапа OneSoil. 

Запускала Вераніка і свой стартап SwaPlants — мабільную праграму для абмену вазонамі і інфармацыяй пра іх догляд.

Пачаўся Ū Hub са стварэння чата ў тэлеграме, дзе беларускiя стартаперы размаўлялі і абменьваліся спасылкамі. Потым чат атрымаў інфармацыйную падтрымку ад Poland.Business Harbour_Belarus — гэта дапамагло прыцягнуць беларусаў, якія па аднайменнай візе пераязджалі ў Польшчу. Пазней стартаперы пачалі сустракацца афлайн — спачатку проста ў варшаўскіх барах. Цяпер у Ū Hub 1590 удзельнікаў.

«Я рабіла шмат апытанак у кам’юніці, — расказвае Вераніка. — Трэба было зразумець, якая тут аўдыторыя, якія ў яе існуюць запыты.

Пасля сталі рабіць івэнты, мітапы, з памяшканнем тады дапамаглі польскія IT-кампаніі, Беларускі дом. Усё гэта я арганізоўвала з нулём грошай, я не плаціла за арэнду, каву і астатняе. Тады фінансавай падтрымкі ніякай не было. 

На трэцім мітапе пазнаёмілася з Вольгай, яна стала маім партнёрам і кафаўндарам Ū Hub у далейшым. 

Вераніка і Вольга — кафаўндары Ū Hub. Фота: архіў Ū Hub

Сярод людзей, якія выступалі на нашых мерапрыемствах, былі многія зоркі індустрыі. Напрыклад, Ганна Буглакова — Head of Vochi Product у Pinterest — распавядала пра Product / Market Fit. 

Максім Карабановіч — Brand Design Lead у праграме Locals — расказваў пра свой досвед стварэння брэнда для прадукту і пра тое, навошта наогул гэта ўсё трэба ў стартапe. 

Аднойчы да нас па відэасувязі нават далучыўся інвестар і фаўндар з Крамянёвай даліны Мікалай Давыдаў». 

Некалькі месяцаў таму Ū Hub атрымаў фінансавую падтрымку ад амерыканскай арганізацыі USAID. Гэта дазволіла камандзе зрабіць рэдызайн, наняць супрацоўнікаў, падрыхтаваць дакументы, праводзіць мерапрымствы самастойна.

У хабе ёсць пітч-сесіі для стартапераў — кожны з іх мае магчымасць на працягу пяці хвілін прэзентаваць сваю ідэю інвестарам і атрымаць карысныя парады.

«Для мяне тут галоўная мэта, каб стартапы знайшлі фінансавую падтрымку, атрымалі веды, кантакты, — тлумачыць Вераніка. — Таксама робім варкшопы, ёсць закрыты клуб фаўндараў стартапаў, дзе выключна СEO стартапаў сустракаюцца і абмяркоўваюць уласны досвед.

Ёсць у нас перспектыўны накірунак — Ū_Jobs — гэта аб працы ў стартапах. Можна размясціць сваё рэзюмэ ці знайсці супрацоўніка сабе ў стартап».

«Мы арыентаваныя на беларусаў-эмігрантаў, якія робяць стартапы»

Цяпер у камандзе U-Hub чатыры чалавекі. 

«Далей хочам Ū_Jobs ператварыць у самастойны прадукт, каб ён выглядаў больш прафесійна. У нас ёсць шмат інфармацыі аб стартапах, ментарах, на аснове гэтага хочам стварыць зручныя гайды для ўдзельнікаў супольнасці», — кажа Вераніка. 

У хабе чатыры сегменты аўдыторыі. Першы — гэта заснавальнікі стартапаў.

«Ім патрэбны веды, знаёмствы, яны ідуць на мітапы альбо на пітч-сесіі, каб паглядзець, якія існуюць стартапы, ці самім расказаць пра свой прадукт. У чэрвені на івэнце наконт юрыдычных пытанняў было 107 удзельнікаў, у маі на івэнце пра дызайн — 120. Колькасць стартапаў у кам’юніці — каля 70, гэта тыя, хто ўдзельнічаў у нашых пітч-сесіях пачынаючы з сакавіка ці ўдзельнічае ў клубе фаўндараў». 

Другі сегмент — людзі, якія працуюць у стартапах, тыя, хто хоча знайсці кліента, чалавека ў каманду, партнёраў. 

Трэці — людзі з ІT, якія працуюць у кампаніях, але думаюць пра тое, каб запусціць свой стартап. 

Падчас аднаго з мерапрыемстваў Ū Hub. Фота: архіў Ū Hub

Чацвёрты — проста наведнікі мерапрыемстваў.

«Гэта пацігоўэрзы, якім не хапае сацыялізацыі ў Польшчы, і яны ходзяць на розныя мерапрыемствы. Шукаюць сяброў у новай краіне. Звычайна пасля нашых івэнтаў яны кажуць, што хочуць зрабіць свой стартап», — тлумачыць Вераніка. 

У супольнасці стартапераў больш беларусаў, чым палякаў. 

«У рамках аднаго івэнту на ангельскай мове я спрабавала запускаць рэкламу на Варшаву, але ўсё ж такі прыйшлі беларусы. У палякаў хапае сваіх супольнасцей (дарэчы, праз іх я і знаходзіла першыя кантакты). Па-другое, спецыфіка наша такая, што мы прамоўцімся праз беларускія медыя і праекты. Мы арыентаваныя на беларусаў-эмігрантаў, якія робяць стартапы. А вось у якасці журы прыходзяць палякі з розных фондаў», — тлумачыць Вераніка.

Па інфармацыі Innovatebelarus, колькасць вядомых і актыўных беларускіх стартапаў на канец 2022 года складае 380. 

З 2015 года назіраецца тэндэнцыя росту колькасці дзейных стартапаў з беларускімі каранямі. У 2022-м паказчык упаў упершыню за апошнія сем гадоў: колькасць стартапаў скарацілася на 4% у параўнанні з ростам на 17% у 2021 годзе.

«У Польшчы добра падтрымліваюцца індустрыяльныя праекты»

Сярод значных беларускіх стартапаў Вераніка называе Amacare.

«Мабільная праграма, якая дапамагае абіраць догляд твару. Робіш фотаздымак сродкаў для твару — атрымліваеш інфармацыю пра іх састаў, а ўжо сродак падбіраецца пад твой тып скуры з дапамогай даных, якія ты пакідаеш у аплікацыі. На базе штучнага інтэлекту распазнаецца па фотаздымку, што гэта за касметыка і ці падыходзіць яна да вашай скуры. Прадукт кампілюе інфармацыю з адкрытых крыніц і генеруе апісанне. 

У будучыні стваральнікі таксама плануюць распрацаваць парады, як даглядаць твар, укласці гэта ў праграму». 

Іншы цікавы праект, які называе Вераніка, — Ligo. Гэта лагістычны стартап, у якім людзі самі робяцца дастаўшчыкамі. Напрыклад, хтосьці едзе з Варшавы ў Кракаў і можа ўзяць нейкую пасылку. Асабліва такі праект актуальны для беларусаў за мяжой, людзі часта шукаюць, хто едзе ў Беларусь і назад. 

Вераніка Ліндарэнка. Фота: архіў Ū Hub

«Стваральнікі будуць прапаноўваць фіксаваную аплату ці плату за паездку, таксама ў мэтах бяспекі стануць дзейнічаць трэк-коды. Вельмі перспектыўны стартап», — мяркуе Вераніка. 

Таксама яна адзначае стартап LINA, пра ментальнае здароўе і арт-тэрапію. Людзі будуць маляваць свае эмоцыі, а штучны інтэлект на базе малюнкаў будзе падказваць, што адбываецца з чалавекам.

Па словах Веранікі, адна з самых перспектыўных ніш для стартапаў у Польшчы — смартсіці праекты. Яны накіраваныя на паляпшэнне ўмоў жыцця ў горадзе. 

«Таксама лагістычныя праекты, якія дапамагаюць шукаць і прадаваць тыя ці іншыя паслугі. У Польшчы добра падтрымліваюцца праекты, звязаныя з сельскай гаспадаркай. Але каб туды ісці, на працягу доўгага часу трэба вывучаць рынак і быць вельмі пагружаным у гэту тэматыку», — кажа яна. 

Часцей за ўсё інвестары гатовыя даць грошы тым стартапам, у камандзе якіх не адзін чалавек, а больш за два. Таксама важна мець дарадцу ці настаўніка, кажа Вераніка.

«Гэта выглядае стабільней, адзін можа адпачыць, а іншы працягваць працу. Таксама важна знайсці ментара ці адвайзера, які будзе накіроўваць. Мы вось цяпер хочам стварыць такую базу людзей, бо фаўндары — гэта далёка не заўсёды людзі, якія разбіраюцца ў стартапах. Ментары змогуць даць грунтоўную падтрымку», — дзеліцца яна. 

Вераніка расказвае, што брацца цяпер за праекты ў Беларусі стартаперам складана, бо існуюць тэхнічныя праблемы.

«Гэта крэатыўны сектар, і для яго развіцця трэба свабода, — тлумачыць яна. — У краіне нават нельга рабіць суполкі, мой праект дакладна там бы не змог існаваць. 

Акрамя таго, у Беларусі не засталіся інвестары, а браць грошы з Расіі — гэта вельмі недальнабачна, бо, хутчэй за ўсё, праект не зможа потым атрымаць грошы з ЕС ці ЗША. Мы ўсе ведаем, якая сітуацыя ў свеце, і прадпрымальнікі не хочуць рызыкаваць у гэтым пытанні», — падсумоўвае Вераніка. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • :)
    11.08.2023
    Есть впечатление, что там кроме помещения, улыбок, опыта работы в маркетинге и кучки молодежи, желающей продать хоть что-то хоть кому-то, ничего больше нет :)
  • Бобр
    11.08.2023
    А есть суполка для старперов? А то слова комьюнити, смартсити, стартап и прочее, не очень понятны для поколению за 40
  • антифилологиня
    11.08.2023
    "У хабе ёсць пітчсесіі для стартапераў" - у гэтай фразе ёсць беларускія словы?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць