Вайна11

Журналісты і валанцёры дакладна пацвердзілі смерць падчас вайны з Украінай больш за 30 тысяч расійскіх вайскоўцаў

Выданне «Медыязона» сумесна з Бі-бі-сі і камандай валанцёраў працягвае весці пайменны спіс загінулых на вайне з Украінай расійскіх салдат. Робяць гэта журналісты і валанцёры паводле адкрытых крыніц, і кожны выпадак смерці дакладна пацверджаны. 

Пахаванне расійскага вайскоўца ў Бураціі. Фота: «Люди Байкала»

На гэты момант дакладна загінулых расійскіх вайскоўцаў набралася 30 003 чалавекі, з іх 1 351 дадаўся за апошнія два тыдні.

Пры гэтым журналісты падкрэсліваюць, што атрыманая такім чынам лічба не адлюстроўвае рэальнага ўзроўню страт, бо яны ўлічваюць толькі публічныя паведамленні пра гібель таго ці іншага вайскоўца. Да іх адносяцца пасты сваякоў у сацыяльных сетках, навіны ў рэгіянальных медыя і паведамленні мясцовых улад.

Рэальная колькасць загінулых значна вышэйшая: паводле падлікаў «Медыязоны» і «Медузы», гэта 47 тысяч чалавек на канец мая 2023 года. Гэтая колькасць атрыманая на падставе разліку залішняй смяротнасці расійскіх мужчын за адпаведны перыяд часу. 

Больш за ўсё пахавальных прыходзіць у Свярдлоўскую і Чалябінскую вобласці, Башкартастан, Бурацію і Растоўскую вобласць. 

Каментары1

  • Простая праўда
    11.08.2023
    Расея пасеяла зерне зла. Цяпер яна зьбірае крывавае жніво сьмерці.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія44

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць