У гонар Харысана Форда названы від змей, раней не вядомы навуцы
У Перу выявілі новы від змей, які быў названы Tachymenoides harrisonfordi. Дарослыя асобіны дасягаюць даўжыні 40 сантыметраў і абсалютная бяскрыўдныя для чалавека.

Харысан Форд даўно займаецца абаронай навакольнага асяроддзя, таму нічога дзіўнага ў такім ушанаванні імя акцёра няма. Аднак навукоўцы палічылі іранічным тое, што вядомы персанаж Форда — Індыяна Джонс — да смерці баяўся змей.
«Навукоўцы працягваюць называць жывёл у мой гонар, але чамусьці гэта заўсёды істоты, якімі палохаюць дзяцей», — наракае акцёр.
У гонар Харысана Форда таксама названы від мурашоў і павукоў.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары