Свет1010

Баяліся, што індыйцы іх апярэдзяць. Эксперт абвінаваціў у крушэнні «Луна-25» чыноўнікаў і касмічную гонку

Адказнасць за няўдачу, якая напаткала расійскую касмічную місію «Луна-25», ляжыць, хутчэй за ўсё, на чыноўніках «Раскосмасу», а не на навукоўцаў, лічыць папулярызатар касманаўтыкі Віталь Ягораў. Як распавёў эксперт у гутарцы з The Insider, страта станцыі, якая разбілася напярэдадні пры спробе сесці на паверхню Месяца, «сімптаматычная» і адлюстроўвае агульны стан расійскай касманаўтыкі.

Падчас запуску станцыі з касмадрома Усходні, 11 жніўня. Фота: Roscosmos State Space Corporation via AP, File

Ягораў мяркуе, што ў працы «Луна-25» нешта пайшло не па плане, але чыноўнікі «Раскосмасу» не захацелі мяняць графік палёту, паколькі баяліся саступіць індыйцам, якія адправілі да Месяца ўласную станцыю «Чандраян-3». Па словах эксперта, гэта нагадвае сітуацыі, калі савецкія апараты адпраўлялі ў космас «недаробленымі» ў спробе апярэдзіць супернікаў.

«Луна-25» магла б выканаць навуковую праграму, узбагаціць чалавецтва новымі ведамі аб навакольным свеце і адкрыць новыя магчымасці для расійскай навукі і міжнароднага супрацоўніцтва.

Але ўсе гэтыя перспектывы былі разбураныя расійскай дзяржавай, якая зрабіла стаўку не на засваенне космасу, а на засваенне тэрыторый суседніх суверэнных дзяржаў».

На думку Ягорава, няўдача, якая напаткала місію, ставіць пад пытанне будучыню праграм «Луна-26» і «Луна-27», якія цяпер могуць быць адкладзеныя ці ўвогуле спыненыя.

«Луна-25» — першая месяцовая місія ў сучаснай гісторыі Расіі. Згодна з планам, расійская станцыя, запушчаная 11 жніўня, павінна была стаць першым апаратам, які здзейсніў мяккую пасадку ля паўднёвага полюса Месяца, у раёне са складаным рэльефам. Усе папярэднія месяцовыя місіі садзіліся ў зоне экватара. Адной з асноўных задач місіі быў пошук вады на спадарожніку Зямлі.

16 жніўня РИА «Новости» паведамляла, што «Луна-25» абагнала індыйскую станцыю «Чандраян-3» і знаходзіцца на 50 км бліжэй да Месяца.

19 жніўня «Раскосмас» заявіў, што пры пераходзе «Луна-25» на перадпасадачную арбіту адбылася «няштатная сітуацыя».

На наступны дзень касмічнае агенцтва прызнала, што сувязь з апаратам страчана, і што ён, відаць, разбіўся, сутыкнуўшыся з паверхняй Месяца.

«Чандраян-3» быў запушчаны ў сярэдзіне ліпеня. Модуль з месяцаходам ужо аддзяліўся ад пералётнага модуля, пасадка на Месяц чакаецца 23 жніўня.

Каментары10

  • Лакер Диграш
    21.08.2023
    Тепер индусав баяца нинада, захацели и апердили 🤣
  • Мы русские, с нами - Бог!
    21.08.2023
    Ничего-ничего, вот сейчас индийцы тоже разобьются, а потом мы нормально сядем на луну.
  • Satan
    21.08.2023
    Зато сколько мемов интернет нагенерил за два дня! ... а может ради мемов луну-25 и запускали 🤔🤔🤔🤔🤣

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць