Грамадства44

І зноў «жэстачайшым чынам». Лукашэнка паабяцаў разабрацца з прыпіскамі ў вакцынацыі насельніцтва

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў самым жорсткім чынам разабрацца з прыпіскамі пры вакцынацыі насельніцтва. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця Віцебскага рэгіёна, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка. Фота Contributor / Getty Images

«Публічна папярэджваю Міністэрства аховы здароўя, што мы жэстачайшым чынам разбярэмся з сістэмнымі выпадкамі прыпісак і безгаспадарчасці падчас вакцынацыі насельніцтва, выяўленымі Камітэтам дзяржаўнага кантролю», — заявіў Лукашэнка.

Адной з тэм нарады стала стварэнне айчыннай супрацьвіруснай вакцыны і перспектывы пашырэння лінейкі гэтай прадукцыі на прадпрыемстве «БелВітуніфарм».

Лукашэнка пацікавіўся якасцю атрыманага беларускага прэпарата, наколькі ён дзейсны і ў якія тэрміны можна будзе закрыць патрэбнасці краіны ў вакцыне. «Пакуль вакцынуем па сутнасці чужым прадуктам», — адзначыў ён.

Каментары4

  • Янка
    22.08.2023
    Чарговая навіна з рубрыкі "Цар - добры, баяры - дрэнныя"
    І традыцыйны спойлер: У выніку нарады аніводны з высокіх чыноўнікаў не пацярпеў.
  • Kotya
    22.08.2023
    Заголовок прочитала так

    І зноў «жэстачайшым чынам». Лукашэнка паабяцаў разабрацца з насельніцтвам
  • гоблен
    22.08.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?32

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе37

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

Беларускаму футбольнаму трэнеру, які прайграў 8 з 9 апошніх матчаў, плацяць у Расіі па 60 тысяч еўра на месяц8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?32

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць