Улада1919

Леанід Козік адказаў адлічанай з універсітэта Таццяне Шапуцька

З кантэксту ясна вынікае: разлічваць на падтрымку старшыні ФПБ дакладна не варта.

На сайце Федэрацыі прафсаюзаў з'явіўся каментар старшыні ФПБ з нагоды адлічэння з універсітэта студэнткі II курса, прэс-сакратара міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Таццяны Шапуцька. Лідэр прафсаюзаў палічыў гэта «класічным жыццёвым выпадкам».

«За час, што мінуў пасля завяршэння Форума ў Брусэлі, я наслухаўся шмат чаго, у тым ліку і прамых чутак і казак пра маніфестацыі і вылучэнні, – цытуе словы Леаніда Козіка сайт ФПБ. – Зрэшты, для публікі, якая распаўсюджвае такога роду інфармацыю гэта звычайная справа – гэта іх заробак».

Адзначым, што каментар Леаніда Козіка з'явіўся на сайце толькі пасля шматлікіх патрабаванняў журналістаў растлумачыць сітуацыю. Як вядома, кіраўнік ФПБ яшчэ ў Брусэлі паабяцаў у выпадку адлічэння Таццяны Шапуцька з ВНУ персанальна арганізаваць маніфестацыю ў цэнтры Менска. 3 снежня адміністрацыя юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта паведаміла актывістцы, што яна адлічаная, аднак ніякіх дзеянняў па яе абароне ФПБ не распачала.

Больш за тое ў Федэрацыі наадрэз адмаўляліся каментаваць гэтую сітуацыю: прэс-сакратар Вольга Зуёнак кідала слухаўку, а тэлефон лідэра ФПБ не адказваў.

Выключаная з ВНУ Таццяна Шапуцька ўжо напрамую збіралася звярнуцца да Леаніда Козіка па абяцаную дапамогу, як на сайце прафсаюзаў з'явіўся яго адказ.

Праўда, з кантэксту ясна вынікае: разлічваць на падтрымку старшыні ўжо дакладна не варта.

«Што тычыцца Таццяны Шапуцька, то гэта класічны жыццёвы выпадак, – адзначае Леанід Козік. – Калі яна адлічаная з універсітэта за тое, што брала ўдзел у працы Форума, то гэта не адпавядае заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Калі ж яна адлічана за тое, што яна без дазволу адміністрацыі прагуляла заняткі і не наведвала ВНУ, то адміністрацыя мае права ўжыць дзеючыя ў ВНУ правілы.

Калі б якой-небудзь супрацоўнік ўстановы ЕС не прыходзіў на службу, то, упэўнены, ён быў бы звольнены адразу ж. Форум цалкам прайшоў бы з такімі ж вынікамі па-за залежнасці ад таго, была б там Таццяна Шапуцька ці не».

Сапраўды «класічны жыццёвы выпадак»: у Брусэлі чыноўнікі ФПБ кажуць адно, а тут, у Беларусі, ужо зусім іншае.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць