Грамадства1313

«Калі чалавек такім цікавіцца». ГУБАЗіК прызнаў, што беларусы не парушаюць закона, падпісваючыся на «экстрэмісцкія» каналы, але патлумачыў, чаму карае за гэта

ГУБАЗіК у ютубе расказаў, чаму ўлады караюць за падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» каналы, хоць законам гэта не прадугледжана, і чаму саджаюць людзей за данаты арганізацыям, якія на момант пералічэння сродкаў нават не былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Вядучая канала ГУБАЗіКа распавяла, што адно з самых папулярных пытанняў да сілавікоў, ці прадугледжана адказнасць за падпіску на тэлеграм-каналы, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі»?

 — Ну як вам сказаць? — кансультуе вядучая канала. — Фармальна адказнасць прадугледжаная толькі за распаўсюд, гэта значыць перасылку матэрыялаў іншым асобам. Але мы цудоўна разумеем, што калі чалавек такім цікавіцца, значыць у яго знойдуцца і іншыя парушэнні. Фармальная адсутнасць саставу [злачынства] — гэта не нагода ігнараваць парушальніка.

То-бок, паводле прапагандысткі, састаў правапарушэння адсутнічае, а парушальнік і пакаранне ёсць.

Таксама яна патлумачыла логіку ўладаў, якія даюць вялікія тэрміны людзям за данаты, нават калі аб’яднанні, якім яны данацілі, не былі на той момант прызнаныя экстрэмісцкімі.

Прапагандыстка паказала гэта на прыкладзе крымінальнай справы Настассі Петрачэнкі, якая атрымала тры гады калоніі за данат палку Каліноўскага. На момант пералічэння сродкаў арганізацыя беларускіх добраахвотнікаў не была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем», а сам плацеж не прайшоў. ГУБАЗіК прызнае, што гэта сапраўды так. І тлумачыць, чаму гэтым разам «часам не да законаў».

— Прызнанне фармаваннем або тэрарыстычнай арганізацыяй не азначае, што да прызнання банда не вяла тэрарыстычнай дзейнасці. Канкрэтныя экстрэмісцкія дзеянні, указаныя ў законе, ажыццяўляліся і дзейнасць вялася, а значыць і фінансаванне яе — гэта крымінальнае злачынства, і гэта не прымяненне «зваротнай сілы», — мяркуе прапагандыстка.

Якім чынам людзі могуць зразумець, што нейкую арганізацыю ў будучым прызнаюць «экстрэмісцкай», прапагандыстка не патлумачыла.

Чытайце таксама: 

«Але ворага трэба бачыць». Нарада Лукашэнкі ў БДУ была злавеснай

«Катаванні, праз якія прайшлі людзі, нечаму служаць». Кшыштаф Занусі разважае пра беларускі 2020 год і мастацтва ў часы рэпрэсій

Сталі вядомыя маштабы аблавы на «Белгіпразем». Пакараныя і звольненыя не менш за дзесяць супрацоўнікаў

Навіна пра абвяшчэнне ў Беларусі «экстрэмісцкімі» вершаў XIX стагоддзя стала самай чытанай на Бі-Бі-Сі

Каментары13

  • Руслан
    28.08.2023
    Эти "пояснения" - циничное издевательство над Законом и законностью. А молчание при этом Минюста и прочих контролирующих органов - это служебное и должностное преступление.
  • К
    28.08.2023
    Страна терпилоидов. Стоят в стойле у станком молча
  • Казік
    28.08.2023
    Усё гранічна проста: караюць не за фармальныя парушэнні законаў, часам да таго ж цалкам антыканстуцыйных і неправавых, а тых, хто  не любіць правячы рэжым. Менаіта за тое і караюць, Вось і ўвесь закон. Не зразумела толькі чаму ў некаторых апазіцыйных СМІ дагэтуль ужываюць тэрмін праваахохныя органы ў дачыненні да рэпрэсіўных структур рэжыму?

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць