Свет

У Капенгагене адкрылася двухтыднёвая канферэнцыя ААН па змяненні клімату

У Капенгагене 7 снежня прайшла цырымонія адкрыцця двухтыднёвай 15‑й канферэнцыі ААН па змяненні клімату. Яна стане кульмінацыяй двухгадовых міжнародных перамоў па прыняцці сусветнага дагавора па скарачэнні эмісіі парніковых газаў.

Як паведамляе РІА Новости, напярэдадні выканаўчы сакратар Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату Іво дэ Бур выказаў надзею, што праца канферэнцыі будзе эфектыўнай. «Ніколі яшчэ за апошнія 17 гадоў перамоў па клімаце так шмат розных краін не давалі так шмат абяцанняў адначасова», — сказаў ён.

У 2012 годзе канчаюцца тэрміны дзеяння абавязацельстваў па стабілізацыі і скарачэнні выкідаў парніковых газаў, прапісаных у Кіёцкім пратаколе. Мяркуецца, што ў Капенгагене будзе падпісаны новы дакумент, які набудзе моц у 2013 годзе.

На саміце ў кастрычніку лідэры краін Еўрасаюза заклікалі ўсе бакі дзейнага Кіёцкага пратакола ўзяць на сябе абавязацельствы па зніжэнні па меншай меры на 50% да 2050 года ад ўзроўню 1990 года глабальнай эмісіі парніковых газаў, а развітыя краіны — на 80—95%.

У адпаведнасці з Кіёцкім пагадненнем ЕС абавязаўся знізіць да 2012 года эмісію парніковых газаў на 8% да ўзроўню 1990 года.

Апрача гэтага абавязацельства ў рамках Кіёцкага пратакола ЕС заявіў аб намеры ў аднабаковым парадку знізіць аб’ём выкідаў, якія забруджваюць атмасферу, на 20% да 2020 года, а таксама павысіць да гэтага часу на 20% долю крыніц аднаўлянай энергіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць