Грамадства

У Віцебску за супрацу з «Белсатам» судзяць мужа і жонку. Іх аднагадовая дачка жыве з бабуляй

У СК трапіў архіў відэааператара Вячаслава Лазарава, што захоўваўся на ягоных камп’ютарах і ў тэлефоне. Там знайшліся відэаздымкі, на якіх прысутнічала яго жонка Таццяна Пыцько. На думку следства, такім чынам яна ўдзельнічала ў дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання.

Відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава і ягоную жонку Таццяну Пыцько абвінавачваюць у супрацы з тэлеканалам «Белсат», піша «Вясна».

У СК трапіў архіў відэааператара, што захоўваўся на ягоных камп’ютарах і ў тэлефоне. Там знайшліся відэаздымкі, на якіх прысутнічала яго жонка Таццяна Пыцько. На думку следства, такім чынам яна ўдзельнічала ў дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання.

Справу разглядае Віцебскі абласны суд, суддзя — Яўген Буруноў. Судовы працэс ідзе ў закрытым рэжыме. 

Вячаслава Лазарава затрымалі ў лютым пасля ператрусу. Пазней стала вядома, што яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 6 чэрвеня затрымалі Таццяну. Пазней стала вядома, што яе вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК).

Дачку Таццяны і Вячаслава, якой днямі споўніўся год і адзін месяц, адразу накіравалі ў дзіцячы шпіталь — так робіцца ў тых выпадках, калі ў дзіцяці няма побач блізкіх сваякоў ці апекуноў, але пазней перадалі бабулі.

Падтрымайце Вячаслава і Таццяну грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-2, 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Вячаслаў Дзмітрыевіч Лазараў / Таццяна Леанідаўна Пыцько.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя17

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

Замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску, на Дзень роднай мовы падзяліліся неперакладальнымі словамі са сваіх моў3

Сям'я з шасці чалавек атруцілася грыбным супам у Ваўкавыскім раёне1

Зяленскі: ЗША патрабуюць аддаць Данбас Расіі48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя17

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць