У Мінску адбылася аварыя на водаправодзе. Усё паправілі, але жыхарам трох раёнаў ваду з крана піць нельга
У ноч з 6 на 7 верасня адбылася аварыя ў сетках водазабеспячэння Першамайскага, Партызанскага, Савецкага раёнаў. У выніку пашкоджання ў сетцы адбылося паніжэнне ціску.
Праз гадзіну пашкоджанне было лакалізавана, ціск у водаправоднай сетцы адноўлены.
Але пакуль Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі папярэджвае аб магчымым пагаршэнні якасці вады і не раіць піць ваду з-пад крана.
Жыхарам Першамайскага, Партызанскага, Савецкага раёнаў рэкамендуюць выкарыстоўваць для піцця падвазную ці бутэляваную ваду.
Цяпер «Мінскводаканал» праводзіць прамыванне сетак у зоне ўплыву станцыі. Потым зробяць аналізы вады, пра іх вынікі паведамяць.
Каментары