Грамадства1414

Прапагандыстку СТБ Надзею Сас дэпартавалі з Венгрыі

Прапагандыстка Надзея Сас расказала на СТБ, што прыехала ў Венгрыю зрабіць рэпартаж пра фонд Сораса, які згортвае сваю дзейнасць у Еўрасаюзе. Але ўлады Венгрыі не пусцілі ў краіну жанчыну. Яе спынілі ў аэрапорце, пратрымалі ноч у цэнтры часовага ўтрымання і адправілі ў Беларусь.

Надзея Сас. Скрын відэа

— Аказалася, што цяперашнія венгерскія ўлады насуперак сваёй афіцыйнай рыторыцы праект «Сас упаўнаважаны заявіць» баяцца больш, чым самога Сораса, якому ўезду ў Венгрыю не закрылі, — сказала Сас.

Яна распавяла, што ёй зрабілі «ўсялякія праверкі прама ў аэрапорце Будапешта, у выніку закрыўшы ўезд у Венгрыю і дэпартаваўшы».

Ноч перад дэпартацыяй яна правяла «ў суправаджэнні венгерскай паліцыі ў аэрапорце, у цэнтры часовага ўтрымання». 

Прапагандыстка выказала меркаванне, што «венгерскія спецслужбы відавочна не без падказкі заакіянскіх куратараў зрабілі ўсё магчымае, каб сарваць падрыхтоўку» яе праграмы.

Надзея Сас з Украіны. Працавала на тэлеканалах Медзведчука.

Яна і яе муж Алег Валошын пераехалі з Украіны ў Беларусь у 2022 годзе, за 10 дзён да ўварвання расійскіх войскаў. Цяпер яна вядзе прапагандысцкае шоу на СТБ «Сас упаўнаважаны заявіць». Яе мужа, дэпутата Вярхоўнай рады Алега Валошына, на радзіме падазраюць у дзяржздрадзе.

Венгрыя — краіна ЕС, найбольш талерантная да палітыкі рэжымаў Расіі і Беларусі сярод еўрапейскіх краін.

Каментары14

  • Цім
    11.09.2023
    Цікава, якім шляхам яна прыехала у Венгрыю. І дзе атрымала візу. 
    Я думаю, маршрут быў : авіа Мінск - Стамбул - Будапэшт. На прапаганду грошай не шкадуюць. І яшчэ: гэта была цэлая здымачная група?
  • Венгр
    11.09.2023
    Сделала Сас у ЕС
  • Янка
    11.09.2023
    Надія трошкі пераблытала вектар сваёй паездкі. Ёй было б варта ўчыніць тур па дэпрэсіўным расейскім рэгіёнам ды "новым расейскім тэрыторыям", дзе і распавядаць пра кепскага Сораса і добрага Пуціна.

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

Санта над Маладзечнам скарыў тыкток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць