Грамадства

Мінчука за тры месяцы двойчы асудзілі за данаты. Агулам яму далі дзевяць з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

У судзе Першамайскага раёна Мінска 12 верасня другі раз за тры месяцы па цяжкім артыкуле асудзілі Мікалая Васілевіча. На пачатку чэрвеня яго ўжо асудзілі да шасці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» і «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер яго абвінавацілі ў «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці», піша «Вясна».

Мікалая Васілевіча затрымалі 17 кастрычніка 2022 года. Ён працаваў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. На пачатку студзеня 2023 года КДБ унёс ягонае прозвішча ў «спіс тэрарыстаў».

6 чэрвеня Мікалая асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе да шасці гадоў калоніі і вялікага штрафу за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2 КК) і «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-1 КК). 

У чым канкрэтна яго абвінавацілі — невядома. Прысуд вынесла Алена Шылько.

Неўзабаве стала вядома, што 12 ліпеня ў судзе Першамайскага раёна Мінска пачаўся другі суд над палітвязнем за «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» паводле ч. 2 арт. 290-1 КК. 

На другім працэсе па справе палітвязня быў вялікі перапынак. За гэты час у Вярхоўным судзе разглядзелі апеляцыйную скаргу Мікалая. 1 верасня прысуд уступіў у сілу, таму пры вынясенні другога прысуда Васілевіч лічыўся ўжо раней судзімым.

12 верасня Святлана Чараповіч абвесціла прысуд Мікалаю — агулам дзевяць гадоў і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 600 базавых велічыняў (22 200 рублёў).

Падтрымайце Мікалая пасылкамі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мікалай Уладзіміравіч Васілевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць