Культура33

«Дыскатэка СССР», цырк, украінка з Расіі: квіткі на якія канцэрты разыходзяцца цяпер найлепш

Што адбываецца ў музычным жыцці Беларусі? «Наша Ніва» аблазіла сайт папулярнага сэрвісу па продажы квіткоў kvitki.by, каб зразумець, каму дазваляюць выступаць улады і на што людзі найбольш актыўна набываюць квіткі.

Афішы з сайту kvitki.by. Калаж: «Наша Ніва»

Першае, на што звяртаеш увагу, — гэта тое, што практычна ўвесь сайт акупаваны аб'явамі аб гастролях расіян. Беларускіх артыстаў вельмі няшмат (прынамсі, на галоўнай старонцы): вакальны гурт «Чысты голас», Брэсцкі камерны аркестр, музычны калектыў A’StorioPLUS.

Сярод тэатральных пастановак абсалютная большасць гэта нейкія спектаклі расійскіх тэатраў ці сумнеўнай мастацкай якасці п'есы, у якіх выступаюць зоркі не самых папулярных серыялаў. Нават у тэатр юнага гледача прыязджае на гастролі Ульянаўскі ТЮГ.

А што ж карыстаецца попытам? Першае месца ў раздзеле «Топ продаж» займае новая праграма Белдзяржцырка «Віва карнавал». Зоркі шоу — артысты легендарнай цыркавой дынастыі Тоні з Італіі.

Гэта адна з найстарэйшых у Еўропе дынастый, якая існуе ўжо 150 гадоў. Артысты заваявалі пяць узнагарод самага прэстыжнага цыркавога фестывалю ў Монтэ-Карла.

А сярод канцэртаў, квіткі на якія беларусы найбольш актыўна набываюць, можна пабачыць імя расійскай спявачкі Zivert.

Нягледзячы на тое, што ў свой час яна выступала ў анэксаваным Крыме, спявачку сёлета абвінавацілі ў тым, быццам яна не падтрымлівае вайны. Калі Zivert выконвала новую песню «Месца» на фестывалі VK Fest у Маскве, то праспявала «Нет монет», але некалькім «неабыякавым грамадзянам» падалося, быццам бы прагучала «Нет войне». Пасля гэтага ўзнялася і хваля хейту сярод расійскіх шавіністаў. Артыстцы давялося апраўдвацца.

Да гэтага яна не раз падкрэслівала, што не мае грамадзянскай пазіцыі, казала, што палітыкі павінны займацца палітыкай, а музыкі — музыкай. Сябе ж яна называла чалавекам свету і ружовай птушачкай.

Яшчэ адна папулярная расійская спявачка, якую любяць у Беларусі, — гэта Mary Gu. Да яе канцэрту ў мінскім Prime Hall застаецца каля двух тыдняў, а большасць квіткоў ужо прададзена, нягледзячы на тое, што яны даволі нятанныя — ад 114 да 179 рублёў.

Артыстка таксама выступала ў акупаваным Крыме (яшчэ да пачатку вайны), а потым шчыра абуралася наконт таго, што ёй забаранілі даваць канцэрты ва Украіне.

Скрыншот сайта kvitki.by

А вось Анна Asti сумела раззлаваць адразу жыхароў Расіі і Украіны.

Па-першае, спявачка сама ўкраінка, яе сапраўднае імя Ганна Дзюба. «Камсамольская праўда» пісала аб тым, што падатковая служба Расіі ліквідавала ІП артысткі «ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння дакумента, які пацвярджае права часова ці пастаянна пражываць у Расійскай Федэрацыі». Выданне выказала здагадку, што ў спявачкі не было расійскага пашпарта, а жыла і працавала ў Расіі яна, выкарыстоўваючы ўкраінскі. Гэты факт не спадабаўся многім расіянам — нягледзячы на тое, што па статыстыцы сэрвісу Яндэкс Музыка, Анна Asti стала самай папулярнай артысткай летась.

Украінцаў Анна Asti раз’юшыла тым, што сёлета ў сваім тыктоку прапанавала расіянам адгадаць сэнс «дзіўных» украінскіх слоў. Смешнымі ёй чамусьці падаліся «парасолька» (парасон), «ліхтарик» (ліхтарык) і «підозра» (падазрэнне).

Анна Asti збірае фанатаў на «Мінск-арэне» нават два дні запар. І даволі паспяхова: ні 7, ні на 8 снежня квіткоў ужо няма.

Актыўна запрашаюць мінчукоў і гасцей сталіцы на расійскі тэлефестываль «Песня года», вядучымі якой будуць Лера Кудраўцава і Сяргей Лазараў. Выглядае так, што прыедуць усе найбольш вядомыя прыдворныя спевакі Крамля — Грыгорый Лепс, Паліна Гагарына, Уладзімір Праснякоў і іншыя. Возьмуць удзел таксама пралукашэнкаўскія беларускія артысты — Вікторыя Алешка, Іван Зданюк, Ганна Благова.

Прадказальна добра прадаюцца квіткі на «Дыскатэку СССР»: Сяргей Васюта (гурт «Салодкі сон»), Рома Жукаў, Таццяна Аўсіенка, гурт «Стрэлкі», Святалана Разіна ды гурт «Караліна».

Пакуль жывая беларуская культура выціснута за межы краіны, жыхарам Беларусі прыходзіцца здавольвацца такімі вось сурагатамі.

Каментары3

  • :(
    15.09.2023
    Безвкусица, эпигонство.
  • Мх
    15.09.2023
    Ідзе другі год вайны. А ў нас расейскамоўная/расейская эстрада ў пашане.
  • Злы
    16.09.2023
    І раней сурагатамі задавальняліся. Як хадзілі на гэты трэш, так і ходзяць. Нічога не змянілася

Цяпер чытаюць

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда4

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах1

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць4

Мільёны малюскаў з Прычарнамор’я захапілі Жэнеўскае возера — гэта катастрофа для экасістэмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда4

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць