Усяго патроху11

Прыгоды Амурыка і Барошкі. Беларуска здымае тыктокі пра сваіх сабак — паглядзіце і падыміце сабе настрой ВІДЭА

Аўтарка тыкток-акаўнта Amur_i_Baron жыве ў Хоцімску і працуе ў дзіцячай школе мастацтваў. Штодня яна здымае відэа пра сваю вялікую гаспадарку — у жанчыны жывуць качкі, куры, кот Кузя, але галоўныя зоркі канала — вясёлыя аўчаркі Амур і Барон.

Некаторыя відэа з сабакамі маюць мільённы праглядаў. Усяго на канале ўжо больш за 70 тысяч падпісчыкаў. У каментарах людзі пішуць, што відэа ніколі не надакучваюць, смяюцца з Амура і Барона, а таксама хваляць працавітасць аўтаркі канала.

Вось ролік, на якім сабакі не могуць падзяліць венік. Гаспадыні даводзіцца таргавацца з імі. Яны аддаюць цацку толькі ў абмен на смачную курачку. Відэа сабрала 1,7 мільёна праглядаў.

@amur_i_baron

♬ оригинальный звук - Amur_i _Baron

А тут Амурык і Барошка ўзялі па яблыку, але не вельмі хочуць іх есці. 

@amur_i_baron

♬ оригинальный звук - Amur_i _Baron

Спаборніцтвы за прадметы — любімая забава сабак.

@amur_i_baron

♬ Полька - Гурт Експрес

@amur_i_baron

♬ оригинальный звук - ╰┈⫸⦕⦖⫷┈╯

@amur_i_baron

♬ оригинальный звук - Amur_i _Baron

@amur_i_baron

♬ Экзамены - Из кинофильма "Операция «Ы» и другие приключения Шурика" - Александр Зацепин

@amur_i_baron

♬ оригинальный звук - Amur_i _Baron

Але часам энергічным сабакам патрэбны рэлакс, тады яны гушкаюцца на садовых арэлях з гаспадыняй.

@amur_i_baron

♬ original sound - Kolya Radov

Ці ядуць агуркі на канапе.

@amur_i_baron

♬ оригинальный звук - Amur_i _Baron

У Амура і Барона ёсць фанаты, якія шлюць сабакам цацкі.

@amur_i_baron

♬ оригинальный звук - Amur_i _Baron

@amur_i_baron

♬ оригинальный звук - Amur_i _Baron

У «Нашай Нівы» таксама ёсць тыкток, дзе штодня з'яўляюцца ролікі. Яны часам не такія смешныя, як пра Барона і Амура, але таксама нічога. Падпісвайцеся.

Каментары1

  • дочка Максима Дизайнера
    16.09.2023
    "У Амура і Барона ёсць фанаты, якія шлюць сабакам цацкі."
    яшчэ больш барахла...

Цяпер чытаюць

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў1

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Маё сэрца сёння з народам Венесуэлы19

Генеральны пракурор ЗША: Мадура і яго жонка паўстануць перад поўным гневу амерыканскім правасуддзем10

У Салечніках затрымалі беларуса з цыгарэтамі на 217 тысяч еўра1

Дзяржсакратар ЗША Рубіа: Мадура не прэзідэнт Венесуэлы, а кіраўнік наркакартэлю12

Лукашэнка «катэгарычна» асудзіў «акт амерыканскай агрэсіі супраць Венесуэлы»128

«Мы вам патэлефануем». Эйсмант расказала, як трапіла на БТ5

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы79

У польскай мове прайшла найбольшая за 90 гадоў рэформа правапісу. Што змянілі?11

Што вядома пра Венесуэлу на гэты момант13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў1

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць