Літаратура22

Больш не будуць праводзіць літаратурны фестываль у гонар Ніны Мацяш

У літаратурных колах Берасцейшчыны абмяркоўваецца навіна, што літаратурна-песенны фестываль у Белаазёрску «Бабіна лета з Нінай Мацяш», які штогод збіраў прыхільнікаў творчасці паэткі з усёй Беларусі, а таксама творцаў-сяброў Ніны Язэпаўны, больш праводзіцца не будзе, піша Bellit.info.

Ніна Мацяш

Фестываль быў заснаваны ў 2010 годзе і традыцыйна праходзіў у Доме культуры Белаазёрска, з удзелам мясцовых уладаў, прадстаўнікоў школ і бібліятэк горада.

На паэтычныя чытанні штогод адмыслова прыязджалі літаратары з Берасця і раённых цэнтраў вобласці, а таксама паэты і перакладчыкі з Мінска, Гродна. На «Бабіным леце» выступалі Раіса Баравікова, Анатоль Вярцінскі, Алесь Каско, Алесь Разанаў, Міхась Скобла і дзясяткі іншых паэтаў і пісьменнікаў.

«Бабіна лета з Нінай Мацяш» традыцыйна праводзілася ў дзень яе нараджэння, 20 верасня. Акурат сёлета паэтка святкавала б сваё 80-годдзе.

Ніна Мацяш (1943 — 2008) — паэтка, перакладчыца. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966), пасля жыла ў Белаазёрску. Аўтарка шматлікіх зборнікаў паэзіі, якія атрымлівалі добрыя водгукі крытыкаў.

Таксама перакладала з нямецкай, польскай, французскай моў. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Жоржа Сіменона «Першая справа Мегрэ», Антуана дэ Сент-Экзюперы «Планета людзей» і «Маленькі прынц», навелы Гі дэ Мапасана, паэма «Маруся Чурай» Ліны Кастэнка і іншыя.

Каментары2

  • зноска
    20.09.2023
    * пры гэтай уладзе
  • Чаркашкварка
    20.09.2023
    зноска, гэта не улада, а пуцiнская акупацыйная шваль.
Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць