Свет55

Кадыраў прыгразіў Сабчак, каб «не чапала» яго сям'ю, і патлумачыў выхадку свайго сына ў СІЗА

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў патэлефанаваў блогерцы Ксеніі Сабчак, каб растлумачыць ёй паводзіны свайго 15-гадовага сына Адама ў СІЗА і «папярэдзіць» аб наступствах асвятлення жыцця яго сям'і. Аб гэтым Сабчак 15 верасня падрабязна напісала ў тэлеграм-канале.

Рамзан Кадыраў са сваім 15-гадовым сынам Адамам, які збіваў на відэа затрыманага расіяніа ў СІЗА. Калаж: Наша Ніва

Сабчак піша, што запісаць размову ёй не было чым, таму яна пераказвае. 

Па словах блогеркі, размова ішла па відэа і доўжылася хвілін 40. Кадыраў, паводле Сабчак, дазволіў гэта апублікаваць, але пры гэтым не пагадзіўся на паўнавартаснае інтэрв'ю.

Падчас размовы Кадыраў пытаўся, чаму яна піша пра ягоную смерць і кранае тэму яго сям'і і сына.

Кадыраў: Чаму ты кажаш, што я памёр?

Сабчак: Я такога не казала, я спасылалася на крыніцы.

Кадыраў: Чаму ты чапаеш маю сям'ю?

Сабчак: Я не чапала.

Кадыраў: Чаму ты чапаеш майго сына?

Сабчак: Ну вы ж самі выклалі відэа і напісалі, што ганарыцеся. Навошта вы гэта выклалі і напісалі?

Кадыраў: Я не хачу гэтага хаваць, няма ніякага сэнсу гэта хаваць.

Сабчак: А вы яго каралі пасля гэтага?

Кадыраў: Не, ён малайчына, ён павёў сябе як сапраўдны мужчына.

Так Кадыраў ацэньвае паводзіны свайго сына Адама, дзе той на відэа збіў зняволенага ў СІЗА — расіяніна Мікіту Жураўля, затрыманага за спаленне Карана. Відэа яшчэ ўчора выклаў сам Кадыраў, суправадзіўшы гэта пахвалой на адрас сына.

Кадыраў распавёў Сабчак сваю версію здарэння, якая не выглядае праўдзівай. 

«Мы прыйшлі ў СІЗА, бо Журавель хацеў паразмаўляць са мной асабіста. Сказаў, што хоча прыняць іслам, але я назваў яго шайтанам, які проста хоча выратаваць сваю шкуру. Такія мусульмане мне не патрэбны.

Я яму нічога не рабіў, бо я законапаслухмяны грамадзянін. Але пасля сыходу не заўважыў, што ў кабінеце застаўся Адам. Пачаліся крыкі, паслаў ахоўніка іх разнімаць. Адам у мяне тэмпераментны і самастойны», — распавёў Кадыраў у размове з Сабчак.

Гэта версія не падобная да праўды, бо Адам, відавочна, не застаўся адзін, і як мінімум нехта тое збіццё здымаў на відэа, а яшчэ нехта пільнаваў зняволенага. І тое, што сам Кадыраў апублікаваў злачынства свайго сына, сведчыць, што такі піяр быў неабходны сыну Кадырава. 

У размове з Сабчак кіраўнік Чачні адзначыў, што калі суд прызнае яго сына вінаватым, тады той «панясе пакаранне па ўсёй строгасці закона».

Але пры гэтым Кадыраў дадаў, што калі Сабчак не падабаюцца паводзіны Адама, то няхай піша заяву і першая выходзіць на пікет, «але сям'ю чапаць няможна». 

«Выходзь на пікет, табе за гэта нічога не будзе, абяцаю. Можаш і ў Чачню прыехаць у госці, там усё таксама з табой будзе нармальна. Пішы пра мяне ўсё, што заўгодна, але пра сям'ю няможна, папярэджваю», — заявіў Кадыраў.

Сабчак у адказ на гэта ў сваім канале напісала, што пакуль не будзе вывозіць сваю рэдакцыю з Расіі, «але замежныя пашпарты ўжо падрыхтавалі».

Каментары5

  • Mr Jones
    26.09.2023
    Смешна.
  • даведка
    26.09.2023
    Будущий генеральный прокурор Чечни подрастает в семье Рамзана Кадырова...
  • У сьвеце жывёл.
    26.09.2023
    Эпізод 1: жыцьцё казурак.

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць