Свет1515

«Пабіў і правільна зрабіў». Рамзан Кадыраў апублікаваў ролік, у якім ягоны сын жорстка збівае чалавека

У тэлеграм-канале кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава з'явіўся ролік, на якім ягоны сын Адам жорстка збівае іншага мужчыну. Сцвярджаецца, што гэта Мікіта Журавель, абвінавачаны ў публічным спаленні Карана. Ролік гэты хадзіў па сеціве і раней, але ўзнікалі спрэчкі аб ягонай сапраўднасці і адносна таго, што на ім сапраўды Адам Кадыраў з Жураўлём. Цяпер Рамзан Кадыраў гэта пацвердзіў і цалкам стаў на бок сына. 

Рамзан Кадыраў з сынам Адамам

«Пабіў і правільна зрабіў. Больш за тое, я лічу, што той, хто паквапіўся на любое Святое Пісанне, у тым ліку дэманстратыўна спальвае яго, абразіў гэтым дзясяткі мільёнаў грамадзян нашай вялікай краіны, павінен панесці суровае пакаранне», — сцвярджае аўтарытарны чачэнскі кіраўнік.

Пасля чаго пераходзіць да маралізатарства: маўляў,

«нізкія ўчынкі замаху на святое ўласцівыя толькі людзям цынічным, амаральным, бесхрыбетным і прадажным, ахвотным унесці разлад у грамадства, якое наша дзяржава гадуе ў ідэалах талерантнасці, памяркоўнасці і любові адно да аднаго».

А «гэтыя мярзотнікі не разумеюць мовы пераканання, не хочуць будаваць дзяржаву, развіваць яе… Такія правакатары і здраднікі — хворая пухліна на целе, якую трэба выпальваць», — пагражае Рамзан Кадыраў і дадае, што ганарыцца ўчынкам сына і «паважае яго выбар».

Сам Рамзан Кадыраў у кадры не з'яўляецца, усё гэта выкладаецца ў тэкставай версіі. Што толькі дадае вагі чуткам, што ў чачэнскага дыктатара вельмі кепска са здароўем, дзеля чаго ён не хоча ці не можа паказвацца на публіцы. 

Мікіту Жураўля затрымалі вясной у Валгаградзе пасля акцыі са спаленнем Карана каля мячэці. Як сцвярджае Следчы камітэт Расіі, мужчына прызнаўся, што нібыта зрабіў гэта за грошы па ўказанні ўкраінскіх спецслужбаў. Пазней Жураўля даставілі ў Чачню.

Каментары15

  • SHOS
    25.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Nowy Testament
    25.09.2023
    Вось што адбываецца калі чалавека адрываюць ад веры (адных ад Бібліі - галадамор, Гулаг і г.д.) другіх ад Карана, на чарзе Будда?
  • Іншала
    25.09.2023
    Той хто заахвочвае сваіх дзяцей біць слабейшых сканае ад хваробы нырак. 

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек12

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна8

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах3

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек12

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць