Усяго патроху88

Мэр Брэста даў інтэрвʼю метэаробату, які вядзе прагноз надворʼя на мясцовым тэлебачанні

Віртуальны вядучы тэлерадыёкаманіі «Брэст» Багдан Завіруха ўзяў забаўляльнае інтэрвʼю ў старшыні гарвыканкама Сяргея Лабадзінскага. Відэа нефармальнай размовы паказалі ў праграме «Ранішні эспрэса».

Віртуальны вядучы тэлерадыёкаманіі «Брэст» Багдан Завіруха ўзяў забаўляльнае інтэрвʼю ў старшыні гарвыканкама Сяргея Лабадзінскага. Фота: Blizko

Багдан — стварэнне нейрасетак, ён зʼявіўся на канале ТРК «Брэст» сёлета ў жніўні і агучвае метэазводку. «Багдан малады, прывабны, амбіцыйны, без шкодных звычак і прэтэнзій на зарплату», характарызуюць яго на канале, піша blizko.by.

Метэаробат апісаў брэсцкага кіраўніка горада так:

− Сяргей Лабадзінскі, 43 гады. Нарадзіўся ў Брэсце. У дзяцінстве аддаваў перавагу не таму, каб гуляць з машынкамі, а каб весці іх улік. У свядомыя гады займаўся ў тэатральнай студыі. З роляй Гамлета не зрадніўся. Пайшоў з мастацтва ў эканоміку. Пераканаўся ў тым, што ўсе шляхі вядуць не ў Рым, а ў мэрыю. У цяперашні момант адказвае за сябе і ўвесь горад. За надворʼе адказнасці не нясе.

Размова робата і кіраўніка горада адбылася без гальштука — Лабадзінскі зняў гальштук, каб быць з робатам у аднолькавым становішчы.

У ходзе гутаркі Багдан «заваліў» Лабадзінскага пытаннямі:

− Амаль ніхто не ведае, чым вы захапляецеся. Глядзіце баі UFC ці хварэеце за «Дынама-Брэст»? Чытаеце эканоміку Сміта ці фантастыку Стругацкіх? Аддаяце перавагу баевікам ці камедыі? Чай ці кава? Можа, вы, як кот Матроскін, спец ва ўсім, яшчэ і вышываць умееце?

Лабадзінскі не адказаў па пытаннях, заўважыў, што крыжыкам, як Матроскін, не вышывае. А самае асноўнае, што ён для сябе бачыць — выкананне непасрэднай функцыі па паляпшэнні якасці жыцця грамадзян.

— І гэта не проста словы, — даводзіць Сяргей Лабадзінскі. − Гэта самаадданая праца, якая падмацавана той любоўю да малой радзімы, дзе я нарадзіўся і жыву.

Галоўнай задачай у сваёй працы ён бачыць развіццё эканомікі горада і рост даходаў грамадзян.

Лабадзінскі паабяцаў Багдану, што гэта сустрэча не апошняя.

Каментары8

  • выжываю крыжыкам
    02.10.2023
    блін. ён што - нават у дзяцінстве кніжак не чытаў?
    а адказы, як пад капірку - як ува ўсіх лукавых чыноўнікаў
  • mikola
    02.10.2023
    Spravu b lepei RABILI ! A *jany* u zabauki guljaic !
  • leha
    02.10.2023
    мне як у тэлеграме лістаў падалося, што ў яго там сцяг нататстаіць

Цяпер чытаюць

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам15

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра заяву Расіі аб «атацы дронаў» на рэзідэнцыю Пуціна: Найдзічэйшы тэрарызм, але Пуцін не адмовіцца ад міру18

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам15

Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць