Грамадства77

У Наваполацку людзей змушаюць прыносіць вопратку для дзяцей, вывезеных з акупаваных тэрыторый Украіны

Ліст пра тое, як у школах і на прадпрыемствах збіраюць грошы, ежу, вопратку для дзяцей, незаконна вывезеных з Украіны ў Беларусь, даслаў наш чытач.

Украінскіх дзяцей выкарыстоўвае беларуская прапаганда ў сваіх сюжэтах. Учора да іх прывозілі дыпламатаў «дружалюбных» краін

«Ежу [просяць прыносіць]. Вопратку. Адзенне. Канцылярскія рэчы, сшыткі. Бацькам кажуць, каб дзеці прынеслі ў школу што-небудзь з пералічанага. Робяць такім чынам грамадства прымусова датычным да гэтага злачынства праз удзел у гэтых, зверху гарвыканкамам скінутых акцый.

Гэтым яны хочуць паказаць праз гэтыя прапагандысцкія дзеі, што грамадская супольнасць актыўна падтрымлівае і ўдзельнічае.

Такім чынам па-езуіцку замазваюць людзей у датычнасці да гэтага злачынства, каб выставіць гэта чымсьці светлым. Што яны ратуюць дзяцей ад вайны. І грамадства гэта падтрымлівае», — піша чытач.

Таксама ён дадае, што паборы цяпер ідуць амаль на ўсё, чым раней займаліся актывісты або грамадскія арганізацыі, якія былі выціснуты з краіны або атрымалі забарону на актыўнасць.

Паводле чытача, былі абʼявы ў бацькоўскіх чатах прыносіць нават ежу. «Прыносілі ў школы для пажылых людзей, каб БРСМ разносіў гэтае для дзяцей Данбаса, Луганска. Таксама акцыі ладзяць у школах: прынесці жменю кашачага або сабачага корму, каб паклапаціцца пра бяздомных жывёл — катоў і сабак. Усім гэтым грузяць цяпер школы і бюджэтныя арганізацыі», — дадае ён.

«Карціна алеем. «Алей» ліецца з усіх бакоў шчыльна», — рэзюмуе чытач.

Каментары7

  • mikola
    05.10.2023
    Dobra robjac Ni baczu nicoga kryminalnaga u getym ! Treba dapamagac !
  • стоп рашизм
    05.10.2023
    Сначала рашисты при содействии лукашистов разбомбили и уничтожили украинские дома и семьи, затем незаконно вывезли детей, лишив их всего, в том числе и детства, а теперь они собирают им одежду. Это высшая степень цинизма!
  • *
    05.10.2023
    хлопчык, што на фота, быў і на фота з вакзала
    а дыпламаты, что тыя лукашэнкаўскія чыноўнікі

Цяпер чытаюць

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вам патэлефануем». Эйсмант расказала, як трапіла на БТ5

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы79

У польскай мове прайшла найбольшая за 90 гадоў рэформа правапісу. Што змянілі?11

Што вядома пра Венесуэлу на гэты момант13

Памілаваны найлепшы футбаліст Беларусі-2021, які сядзеў на хатняй хіміі за ўдзел у пратэстах1

Трамп аддаў загад аб нанясенні ўдараў па цэлях унутры Венесуэлы, уключаючы вайсковыя аб’екты2

Зяленскі здымае з пасады генерала, які пракляў свайго беларускага калегу і перадаў таму 30 срэбранікаў8

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе51

Севярынец пра сваю гісторыю кахання: Гэта нетыпова для сённяшняга свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць