Грамадства55

Збор у падтрымку былога палітвязня і ягонай сям'і

BYSOL распавядае гісторыю былога палітвязня Дзяніса, які жартуе, што, «як паказвае практыка, былых палітвязняў не бывае». Ён быў эвакуяваны з Беларусі і цяпер яму з сям'ёй неабходная дапамога.

Фота: BYSOL

«Пачынаючы з лета 2020 года мы з жонкай Настай актыўна ўдзельнічалі ў акцыях за Вольную Беларусь (мітынгі, ланцужкі салідарнасці, маршы). А 29 лістапада 2020 года мяне затрымалі на маршы раёнаў і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак.

У чэрвені 2022 года да нас у кватэру ўварваўся ГУБАЗіК з групай САХР і пасля правядзення ператрусу нас з жонкай арыштавалі і адвезлі ў ІЧУ Акрэсціна. Канфіскавалі ўсе грашовыя сродкі, а на рахункі і маёмасць наклалі арышт. Мяне асудзілі па «народным» арт. 342 КК на паўтара гады. Маёй жонцы было прад'яўлена абвінавачанне па трох артыкулах — яна была экстрана эвакуаваная з Беларусі.

Цяпер я са сваёй сям'ёй у бяспецы. Я страціў свой бізнэс і актыўна шукаю працу, аднак фінансава мы не стабільныя. Большая частка нашай маёмасці і грашовых сродкаў так і засталася пад арыштам. Таму прашу вас аб фінансавай дапамозе для мяне і маёй сям'і».

Для аплаты для сям'і арэнднага жылля на 3 месяцы неабходна € 2000, на ўтрыманне і забеспячэнне дзіцяці (гурткі і абеды ў школе, адзенне, харчаванне) — € 700, яшчэ € 800 сям'я плануе патраціць на рэабілітацыю, вывучэнне польскай мовы і медыцынскае абследаванне.

Дапамагчы сям'і Дзяніса можна на старонцы BYSOL.

Каментары5

  • Будзет очэнь інцярэсна!
    08.10.2023
    Отож! Падзяліцеся інфой пра беларуску з Беластока? Дзе пачытаць пра яе?
  • Кастусiк
    08.10.2023
    Будзет очэнь інцярэсна!, Гэта той выпадак, калi у Белас току ау́то збiу́ дзiця. Мацi , з Гароднi, не аформiла страхаванне перад выездам. Папрасiла грошы на лячэнне. А далей..... Як зау́седы
  • Сатурн
    09.10.2023
    Отож!, люто плюсую!

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры8

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры8

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць