У Гомелі затрымалі найменей шэсць чалавек. Прыйшлі і ў ведамства Шуневіча
Гомельскія сілавікі паведамілі пра чарговае затрыманне беларусаў за каментары і рэакцыі «экстрэмісцкага» зместу.

З відэа, якое публікуе адзін з праўладных каналаў, вынікае, што затрымана найменей шэсць чалавек.
На відэа адзін з затрыманых гаворыць, што пісаў абразлівыя каментары «на адрас Расіі і расіян». Яшчэ адзін мужчына кажа, што на ягонай старонцы знайшлі «экстрэмісцкія» публікацыі, дзве жанчыны гавораць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» каналы.
Некаторых з іх затрымлівалі непасрэдна на працоўным месцы.
На адным з кабінетаў заўважная шыльда: «Намеснік старшыні Коцур Аляксей Міхайлавіч», то-бок затрыманні адбыліся ў абласным аддзяленні «Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Таварыства ўзначальвае былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Каментары