Свет44

Пуцін: Ізраіль падвергнуўся жорсткай атацы і мае права на абарону

Разам з тым Пуцін перасцярог Ізраіль ад наземнай атакі ў Газе.

Уладзімір Пуцін падчас саміта СНД у Бішкеку. Фота: kremlin.ru

«Ізраіль, безумоўна, мы таксама бачым жа гэта, падвергнуўся беспрэцэдэнтнай па сваёй жорсткасці атацы. І, вядома, мае права на абарону, мае права на тое, каб забяспечыць сваё мірнае існаванне», — заявіў Пуцін, выступаючы на пасяджэнні ў вузкім складзе саміту СНД у Бішкеку, паведамляе Interfax.ru.

«Цяпер галоўнае ўсё ж такі спыніць кровапраліцце. Больш чым запатрабаваныя калектыўныя намаганні ў інтарэсах хутчэйшага спынення агню і стабілізацыі абстаноўкі «на зямлі». Расія гатовая да каардынацыі з усімі канструктыўна настроенымі партнёрамі. Мы зыходзім з безальтэрнатыўнасці вырашэння палесціна-ізраільскага канфлікту шляхам перамоваў.

Іх мэтай павінна стаць рэалізацыя аанаўскай «формулы дзвюх дзяржаў», якая прадугледжвае стварэнне незалежнай палесцінскай дзяржавы са сталіцай ва Усходнім Ерусаліме, што будзе суіснаваць у міры і бяспецы з Ізраілем», — сказаў Пуцін.

Разам з тым Пуцін лічыць, што правядзенне наземнай аперацыі Ізраіля ў сектары Газа прывядзе да сур'ёзных наступстваў для ўсіх бакоў.

«Мы чуем з вамі аб планах падрыхтоўкі наземнай аперацыі ў Газе. Ну, мы з вамі разумеем, што, зусім ужо калі сказаць паўпрафесійна, выкарыстанне цяжкай тэхнікі ў жылых раёнах — гэта складаная справа, багатая сур'ёзнымі наступствамі для ўсіх бакоў», — сказаў Пуцін.

«Самае галоўнае, што страты сярод цывільных асоб будуць абсалютна непрымальныя. Там жа амаль 2 млн чалавек жыве. Цяпер галоўнае ўсё ж такі спыніць кровапраліцце», — падкрэсліў ён.

Каментары4

  • Warsaw
    13.10.2023
    Украина так сама мае права на абарону ад агрэсара - вар'яцкай Масковіі.
  • Вероятный
    13.10.2023
    А Украина?
  • двойной стандарт
    13.10.2023
    тэхнікі ў жылых раёнах — гэта складаная справа, багатая сур'ёзнымі наступствамі для ўсіх бакоў», — сказаў Пуцін.

    значіт незаконно вторгаться в незавісімую Украіну можно, а Ізраілю отстаіваць своі інтересы нельзя.... Ну і "логіка" у этого чела.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам2

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма2

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць