Вайна22

Зяленскі заклікае мясцовыя ўлады, энергакампаніі і аператараў сувязі рыхтавацца да ўдараў Расіі

«Мы павінны ведаць, што такіх расійскіх удараў з набліжэннем зімы стане больш. Больш па аб'ектах генерацыі, па сетцы. Да гэтага трэба быць гатовымі», — мяркуе прэзідэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот відэа

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі адзначае, што ўдараў расійскіх войскаў па ўкраінскіх энергааб'ектах будзе больш з набліжэннем зімы і заклікае мясцовыя ўлады, энергетычныя кампаніі і аператараў сувязі падрыхтавацца да гэтага, піша «Украінская праўда».

«Мы павінны ведаць, што такіх расійскіх удараў (як у нядзелю па Херсоне) з набліжэннем зімы стане больш. Больш па аб'ектах генерацыі, па сетцы. Да гэтага трэба быць гатовымі.

Мы максімальна ўзмацнілі СПА, наколькі гэта рэальна ў такіх умовах. І мы дамаўляемся з партнёрамі аб такіх кроках у абароне, якія раней не ўжываліся.

Але, акрамя гэтага, многае будзе залежаць ад гатоўнасці мясцовых уладаў, у прыватнасці ў гарадах, ад падрыхтоўчай працы энергетычных кампаній і аператараў сувязі. Кожны павінен выканаць сваю частку ахоўнай працы, каб расейскі тэрор гэтай зімой не спыніў Украіну, гэтак жа, як на полі бою ва ўсіх сферах мы павінны быць максімальна ўстойлівымі і моцнымі», — заявіў Зяленскі ў вячэрнім звароце.

6 кастрычніка Уладзімір Зяленскі заявіў, што гэтай зімой расейцы будуць зноў спрабаваць знішчыць украінскую энергасістэму.

Брытанская вайсковая разведка мяркуе, што тры тыдні «зацішша» ад масіраваных ракетных удараў па Украіне звязаныя з тым, што вайскова-паветраныя сілы Расіі чакаюць новых ракет.

Каментары2

  • Куляметчык з разліку Ціханоўскай
    16.10.2023
    Што, ужо пачынаць рыхтавацца?
    Яшчэ ж цёпла!
  • Куля
    16.10.2023
    Куляметчык, а лукашысты да чаго рыхтуюцца?

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць