Грамадства

«Была маленькая, а цяпер зусім схуднела». Адвакатку Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйку адпраўляюць «на этап»

17 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргі журналіста з Гродна Паўла Мажэйкі і адвакаткі Юліі Юргілевіч на вырак, вынесены ім Гродзенскім абласным судом за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», піша Радыё Свабода.

Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч у судзе. Фота: БелТА

Тэрмін у 6 гадоў зняволення для абаіх застаўся нязменным. Дзе будуць адбываць пакаранне асуджаныя, пакуль не вядома.

Паводле крыніцы, знаёмай са сваякамі асуджанага журналіста Паўла Мажэйкі, ён ад пачатку не верыў у адмену прысуду і загадзя пачаў рыхтавацца да этапавання ў калонію.

«Рыхтуецца да этапу. Яму перадалі цёплую вопратку, тэрмабялізну, электрабрытву. Схуднеў, але кажа, што пачуваецца добра», — расказалі пра Паўла Мажэйку. Напярэдадні этапавання ў калонію ў Паўла застаецца нявырашанай праблема з лекамі.

«Медыцынскай перадачы яму так і не прынялі. І дыягназы перадавалі, і ён пісаў патрэбную заяву, але безвынікова. Невядома, чаму», — кажа крыніца пра лёс медыцынскай бандэролі для Паўла Мажэйкі, якая з верасня не можа да яго трапіць.

Пра адвакатку Юлію Юргілевіч, якую асудзілі разам з Паўлам Мажэйкам, звестак яшчэ менш.

Юлія Юргілевіч

Паводле праваабаронцаў з «Вясны», падчас следства адвакатка казала, што яе трымаюць «у скоцкіх умовах» і не даюць азнаёміцца са справай. У зняволенні Юлія Юргілевіч была ўганараваная міжнароднай прэміяй Людовіка Тэр’е ў галіне правоў чалавека.

«Яна моцна схуднела. І так была маленькая, а цяпер зусім схуднела», — сказала крыніца пра стан Юліі Юргілевіч напярэдадні разгляду апеляцыі.

Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч арыштавалі 30 жніўня 2022 года. Працэс над імі праходзіў з 10 ліпеня 2023 году ў гродзенскім абласным судзе ў адкрытым рэжыме пад старшынствам суддзі Максіма Філатава. Па выніках разгляду справы Юліі Юргілевіч прысудзілі 6 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, Паўлу Мажэйку — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Беларускія праваабаронцы прызналі Юлію Юргілевіч і Паўла Мажэйку палітвязнямі.

Чытайце таксама:

«Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка патлумачыў матывы паводзін на судзе

Паўлу Мажэйку і Юліі Юргілевіч прысудзілі па 6 гадоў калоніі

Другі дзень суда над Мажэйкам і Юргілевіч. Юлія заявіла, што яе трымаюць у «скоцкіх умовах»

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам19

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Ізраіль пагадзіўся на ўмовы 60-дзённага перамір'я ў Газе

У Даніі ўвялі абавязковую вайсковую службу для жанчын2

У мінскай Грушаўцы прадаюць кватэру з маленечкай кухняй і вялікай цаной за квадратны метр1

Бізнэсмен Юрый Гурскі страціў кантроль над кампаніяй Flo Health

Полацкі ўніверсітэт вычысціў з сайта ўсе згадкі пра свайго супрацоўніка, які загінуў на вайне ва Украіне7

Расіяне нанеслі ўдар па сяле ў Днепрапятроўскай вобласці. Сярод загінулых — камандзір брыгады

Макрон аднавіў практыку шматгадзінных размоў з Пуціным2

У Азербайджане паказалі, як выглядаюць затрыманыя расіяне. Яны моцна збітыя ФОТЫ29

На адной з беларускіх трас усталявалі LED-маячкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам19

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць