Спорт

ІІХФ уключыла хакейныя зборныя Беларусі і Расіі ў раскладку Алімпіяды-2026. Пры адной вядомай умове

У выпадку алімпійскага допуску беларусы згуляюць у кваліфікацыі, а расіяне атрымаюць прамую пуцёўку на зімовую Алімпіяду 2026 года.

Фота: ibsf.org

Міжнародная федэрацыя хакея ўключыла мужчынскія зборныя Беларусі і Расіі ў раскладку Гульняў-2026 у Мілане і Карціна-д'Ампеца, піша «Прессбол».

У выпадку «зялёнага святла» ад МАК зборная Расіі па хакеі атрымае прамы пропуск на Гульні, дзе згуляе ў адной групе з ЗША. Астатнія ўдзельнікі квартэта вызначацца пасля кваліфікацыі.

Як вядома, зборныя Беларусі і Расіі выключылі з сусветных спаборніцтваў пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Зборныя ўжо прапусцілі два чэмпіянаты свету па хакеі і не згуляюць, хутчэй за ўсё, на чэмпіянаце свету ў маі 2024 года. Хоць канчатковае рашэнне аб далейшым лёсе будзе прынятае ў сакавіку наступнага года.

У групе А на Алімпіядзе-2026 згуляюць Канада, Швецыя, Швейцарыя і Італія. У групе B пакуль толькі тры каманды — Фінляндыя, Германія і Чэхія.

Фінальная кваліфікацыя таксама складаецца з трох квартэтаў — D, E і F. У кожным вядомыя пакуль толькі па тры з чатырох зборных.

У выпадку алімпійскага допуску беларусы будуць у першай групе, дзе знаходзяцца Славакія і Казахстан.

У другую вызначылі Латвію, Францыю і Аўстрыю, у трэцяй вылучылі квоты для Даніі, Нарвегіі і Славеніі.

«Беларуская» група D можа згуляць з 29 жніўня па 1 верасня 2024 года ў Браціславе.

Групы будуць дапоўнены пераможцамі другога раўнда кваліфікацыі, дзе будуць змагацца Венгрыя, Літва, Японія, Вялікабрытанія, Румынія, Кітай, Карэя, Польшча і Украіна.

Хакейная зборная Беларусі апошні раз гуляла на Алімпіядзе ў 2010 годзе ў Ванкуверы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць15

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць15

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць