У чатырох раёнах Мінска вада ў кране да канца красавіка можа быць зялёнага колеру
Мінскія цеплавыя сеткі паведамляюць, што на ўсходзе сталіцы (у Ленінскім, Заводскім, Савецкім і Першамайскім раёнах) у трубаправоды цеплавых сетак будуць дадаваць спецыяльны фарбавальнік — флуарэсцэін.

Фота: Мінэнерга
Флуарэсцэін уводзіцца ў сеткавую ваду для афарбоўвання, што дазваляе аператыўна выяўляць уцечкі цепланосьбіта, яго нямэтавае выкарыстанне, а таксама няшчыльнасць водападагравальнікаў.
Такое афарбоўванне будзе праводзіцца з 9 лістапада па 30 красавіка.
Паведамляецца, што ўжыванне флуарэсцэніна дазволена органамі санэпіднагляду, а сам ён не нясе небяспекі для арганізма чалавека.
Адрасы, якія трапляюць у зону ўвядзення ў сеткавую ваду флуарэсцэіну, можна паглядзець тут.
Каментары