Грамадства

Спынілася сэрца. Памерла беларуская дызайнерка Ганна Краснер

Ганне Краснер было 43 гады. Дызайнерка памерла 5 лістапада. Інфармацыя пра яе смерць з'явілася 7 лістапада на яе старонцы ў інстаграме.

Ганна Краснер. Фота: фэйсбук Ганны Краснер

«У яе спынілася сэрца, была хуткая, рэанімацыя ў бальніцы. Пахаванне будзе ў Варшаве, на праваслаўных могілках у раёне Воля. Інфармацыя пра час будзе пазней», — гаворыцца ў паведамленні.

Ганна Краснер — дызайнерка вясельных строяў. Пасля ўніверсітэта па размеркаванні працавала на фабрыцы «Вяснянка» ў Магілёве. Пасля вярнулася ў Віцебск, была канструктарам адзення ў вясельным салоне.

«Паспрабавала сябе ў ролі дызайнеркі, стварыўшы першую калекцыю з 4 сукенак, якія пры дапамозе знаёмых зняла на фота, а затым і прадала. Я рызыкавала страціць грошы, патрачаныя на матэрыялы. На шчасце, усё ўдалося», — распавядала яна выданню «Витебские вести». 

Неўзабаве яна адкрыла ўласную «Майстэрню Ганны Краснер». Яе работы адзначаліся на конкурсах моды і прыгажосці.

13 ліпеня 2021 года Ганна напісала, што закрыла сваю вытворчасць у Беларусі.

«Проста прыйшоў час нешта мяняць… Мяняем», — патлумачыла Ганна.

Яна пераехала ў Польшчу. 

«У мяне так часта пыталіся, чаму я больш не шыю сукенак, што пасля чарговага «чаму», я вырашыла, што так, я хачу паспрабаваць. Цяпер я шыю сукенкі. Пакуль не шмат, пакуль у якасці хобі (вельмі прафесійнага хобі) пару заказаў на месяц», — распавядала Ганна.

У кастрычніку яна напісала, што ўзяла ўдзел у найбуйнейшым у Польшчы вясельным кірмашы.

«Гэта быў мой першы паказ у Варшаве і першы ўдзел у такім маштабным мерапрыемстве. Я вельмі задаволеная, што наважылася на ўдзел і змагла прэзентаваць калекцыю для шырокай публікі», — напісала Ганна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА3

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай ЖКГ абверглі чуткі пра смеццевы калапс у Мінску

Нямецкі стартап паспяхова правёў выпрабаванні гіпергукавой ракеты. Гэта ўраўнуе Еўропу з Расіяй8

Эксперымент наглядна паказаў, як лёгка надурыць чалавека праз штучны інтэлект6

Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock3

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

У Мінску сталі выпускаць гарохавы маянэзны соус1

За год са стыхійных сметнікаў у мінскіх лясах вывезлі каля 1200 тон смецця1

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра выкрытага шпіёна ў Міністэрстве абароны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА3

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць