Улады папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Скрын сайта «Ганцавіцкі час»
Па рашэнні суда Ленінскага раёна Брэста ад 3 лістапада такім прызналі інфармацыйную прадукцыю выдання «Ганцавіцкі час», заўважылі праваабаронцы.
«Ганцавіцкі час» заснаваны ў 2002 годзе. Газета спыніла выхад з 1 студзеня 2022 года, калі Брэсцкая друкарня (а за ёй і іншыя) адмовілася друкаваць нумары. Выданне працягнула працу анлайн.
Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключылі:
— Telegram-канал «Кепскія Гены» (яго вядзе каманзір батальёна «Тэрор» Радыён «Гена» Батулін);
— Viber-суполка «Упаковка, реквизит»;
— сацсеткі «Руху «За Свабоду»»;
— сацсеткі праекту «Пра Віцебск».
-
«Я за тое, каб мы яшчэ паспрабавалі. Я, прынамсі, яшчэ не спрабаваў…» Ціханоўскі паставіў сабе дэдлайн для вынікаў у барацьбе з рэжымам
-
Як пасля 2020 года склаўся лёс маладой пракуроркі Валерыі Таратынка?
-
«Ужо тры гады я не размаўляю з мамай па ейнай ініцыятыве». Яна Латушка — пра палітыку, сям’ю і будучыню Беларусі
Каментары