Свет11

Дапамога сем'ям у ЕС: якія краіны прапануюць лепшае сацыяльнае забеспячэнне

Дапамога сем'ям у Еўропе адрозніваецца ад краіны да краіны. 

Фота: vecteezy.com

Дапамога сем'ям па сацыяльным забеспячэнні павінна змагацца з дзіцячай беднасцю, але дзяржаўныя выдаткі на аднаго чалавека ў Еўропе моцна розняцца, піша Euronews Business.

У розных краінах Еўропы сістэмы сацыяльнага забеспячэння і сямейнай дапамогі істотна адрозніваюцца. Адзін са спосабаў параўнаць іх — паглядзець, колькі кожная краіна траціць на аднаго чалавека.

У 2022 годзе краіны ЕС трацілі на сямейныя дапамогі ў сярэднім 830 еўра на чалавека. Гэта на 47% больш, чым у 2012 годзе — 566 еўра.

Але як суадносяцца пакеты дапамогі ў Еўропе? Якія краіны трацяць больш за ўсё сродкаў на падтрымку сем’яў?

Паводле дадзеных Еўрастата, у ЕС выдаткі на сямейную дапамогу на чалавека ў 2022 годзе вар'іраваліся ад 211 еўра ў Балгарыі да 3 789 еўра ў Люксембургу. 

У цэлым сямейная дапамога на чалавека найбольш высокая ў Паўночнай і Заходняй Еўропе і найбольш нізкая ў Паўднёвай і Усходняй.

За Люксембургам у спісе ідуць скандынаўскія краіны: Нарвегія (€2277), Данія (€1878), Ісландыя (€1874), Швецыя (€1449) і Фінляндыя (€1440).

«Скандынаўскія краіны і Францыя застаюцца на самых высокіх месцах па агульных выдатках на сямейную дапамогу, хоць іх падыход у большай ступені абапіраецца на натуральныя паслугі, такія як догляд за дзецьмі, якія не цалкам адлюстроўваюцца ў паказчыках грашовых дапамог на душу насельніцтва», — распавяла Euronews Business прафесарка Ан Дагер з Брыстольскага ўніверсітэта.

Германія (€1616), Швейцарыя (€1375), Аўстрыя (€1340) і Ірландыя (€1026) таксама трацяць больш за €1000 на чалавека. Бельгія (€976) і Францыя (867) перавышаюць сярэдні паказчык па ЕС, але не дасягаюць адзнакі ў €1 000.

Нідэрланды прапануюць сямейныя дапамогі ў памеры €670 на чалавека. Гэта на €160 ніжэй за сярэдні паказчык па ЕС. Італія (€524) і Іспанія (€427) не дацягваюць да гэтага паказчыка.

Каментары1

  • Mike
    11.08.2025
    Как в Польше может быть 576 евро в год на ребенка в 2022, если Rodzina 500 даёт 500*12=6000 злотых, что по курсу на 2022 не менее 1200 евро?

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчука, які збіваў старшыню садовага таварыства і адсек ёй пальцы, асудзілі на 18 гадоў8

Рыз Уізэрспун напісала трылер, які ўжо стаў бэстсэлерам

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць