Свет22

Расійскі Нобелеўскі лаўрэат заклікаў уключыць пункт пра палітвязняў у перамовы паміж Расіяй і Украінай

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Дзмітрый Муратаў звярнуўся да Дональда Трампа і Папы Льва XIV з просьбай уключыць у магчымыя перамовы паміж Расіяй і Украінай пункт пра палітвязняў. 

Паводле Муратава, гаворка ідзе пра памілаванне і ўкраінскіх, і расійскіх вязняў: праціўнікаў вайны і прыхільнікаў «рускага свету». На думку Муратова, такі гуманны крок мог бы выратаваць сотні жыццяў і дапамагчы людзям, якія знаходзяцца за кратамі толькі за сваё меркаванне.

Раней Муратаў ужо заклікаў Расію і Украіну абмяняць грамадзянскіх зняволеных: «Калі ласка, аддайце адзін аднаму грамадзянскіх асоб. Тых, хто сядзіць ва Украіне за прыхільнасць да рускага свету, у абмен на тых, хто сядзіць у расійскіх турмах і лагерах за нязгоду з вайной. Але не было практыкі абмену ці ўзаемнага вызвалення — грамадзянскіх на грамадзянскіх. Ну трэба гэта пачынаць. Аддайце, пакуль яны жывыя. Ну пачніце з падлеткаў, жанчын, хворых, тых, у каго дзеці па дамах сядзяць».

Каментары2

  • Ой, такі загаловак
    10.08.2025
    Быццам рускі лаурэат за беларусаў ўступіўся.
  • .
    10.08.2025
    "Але не было практыкі абмену ці ўзаемнага вызвалення — грамадзянскіх на грамадзянскіх".
    Не было. Слушна кажа.
    Ёсць "ведамаснае" выцягванне і абмен сваіх ваяроў, шпегаў.
    Цяжка з "не зусім сваімі" ваярамі, напрыклад, беларусамі на баку Украіны. І кажуць, што Расея не жадае афішаваць існаванне такіх, і не было чутак, што Украіна прынцыпова настойвае на такіх абменах.
    "Партызаны" і грамадзянскія проста з антываеннай пазіцыяй таксама нікому не цікавыя.
    Як бы яшчэ зрабіць "абменны фонд" з лукашыстаў у Еўропе, каб ён працаваў легальна і сістэмна.

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць