Грамадства

«Не знайшоў у продажы свіных капытоў і вырашыў паведаміць пра гэта ў аблвыканкам». Якія яшчэ пытанні хвалююць людзей на Гомельшчыне?

Першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі 11 лістапада правёў тэлефонную лінію з жыхарамі вобласці. Паводле паведамлення дзяржаўнай прэсы, за час працы лініі да чыноўніка звярнуліся 24 чалавекі, і «пытанні, якія патрабуюць дэталёвага аналізу, узятыя на кантроль».

Праблемы, якія ставіліся перад Дзмітрыем Петражыцкім, у асноўным тычыліся ацяплення дамоў і ўстаноў, водазабеспячэння, закрыцця крамаў у невялікіх населеных пунктах. Адна жанчына паставіла пытанне «прыбірання на могілках векавых аварыйных соснаў, якія пры падзенні могуць прынесці матэрыяльную шкоду», а жыхарку гарадскога пасёлка Камарын на Брагіншчыне занепакоіла тое, што ў яго прыходзяць з лесу лісы.

Але апрача такіх звычайных бытавых пытанняў просьбы некаторых людзей выглядалі даволі экзатычна.

Так,

«гамяльчук Міхаіл Іванавіч не знайшоў у продажы свіных капытоў і вырашыў паведаміць пра гэта ў аблвыканкам».

Марыя Дзмітрыеўна з аграгарадка Кашэвічы Петрыкаўскага раёна

«прасіла пашырыць асартымент прамысловых і рытуальных тавараў у комплексна-прыёмным пункце, наракала, што труну купіць у вёсцы няма дзе».

Як паведамляецца па выніках тэлефоннай лініі, «кожны, хто звярнуўся, уважліва выслуханы, атрымаў тлумачэнні, а пытанні, якія патрабуюць дэталёвага аналізу, узятыя на кантроль».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?4

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску праходзяць перамовы Лукашэнкі і амерыканскай дэлегацыі2

Дзмітры Круты расказаў, колькі ў Беларусі працоўных мігрантаў2

У Барысаве арыштавалі Сяргея Салаша і Змітра Бабіцкага4

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных42

Ушакоў дапусціў вывад расійскіх войскаў з Данбаса7

«Міс Фінляндыя» страціла тытул пасля рэзананснага здымка10

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?4

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць