У Лідзе кінутая жонка размясціла ад імя суперніцы аб'яву аб аказанні інтымных паслуг
Жыхарка Ліды, спрабуючы вярнуць мужа ў сям'ю, паспрабавала папсаваць рэпутацыю ягонай новай абранніцы ў агульнагарадскім чаце. У выніку наклікала на сябе крымінальную справу, пішуць «Мінск-Навіны».

42-гадовая жанчына, якую кінуў муж, пазіцыянуе сябе як варажбітка. Калі гэтая непрыемнасць у яе жыцці здарылася, лідчанка пачала скардзіцца на суперніцу ва ўсе магчымыя інстанцыі. Аднак сцвярджэнні, што тая не даглядае малалетніх дзяцей, не пацвердзіліся.
Тады апанентка абрала больш радыкальны і незвычайны спосаб. Яна зайшла ў гарадскую суполку ў адной з сацыяльных сетак, на якую падпісаныя больш за 18 тысяч чалавек, і ад імя суперніцы напісала паведамленне-аб'яву аб аказанні паслуг інтымнага характару, абяцаючы зніжкі пастаянным кліентам.
32-гадовая жанчына, даведаўшыся пра паведамленне, звярнулася ў міліцыю і дабілася, каб у дачыненні да суперніцы завялі крымінальную справу паводле арт. 188 КК («Паклёп»).
Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, абвінавачаная грамадзянка афіцыйна нідзе не працуе, а зарабляе, аказваючы спецыфічныя «магічныя» паслугі.
КДБ завёў новую маштабную справу — цяпер супраць маршрутчыкаў. Затрымалі 20 чалавек
«Адным з першых яго ўказанняў стала ўстаноўка відэакамер». КДБ расказаў больш пра арышт дырэктара «Бабушкиной крынки»
Добрушскі дэпутат атрымаў тэрмін за гібель двух мужчын. Цяпер ён спрабуе даказаць сваю невінаватасць
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары