Грамадства88

«Палітыка ранейшая — поўная дэнацыяналізацыя». У Астраўцы гараджане выказваюцца супраць «бессэнсоўных» назваў вуліц

Раённыя ўлады ў Астраўцы вырашылі даць назвы праектаваным вуліцам і праездам у раёнах сядзібнай і шматкватэрнай забудовы ў цэнтры Астраўца. Гараджан заклікаюць выказацца з гэтай нагоды, але тыя нават стварылі петыцыю супраць прапанаваных назваў, піша Hrodna.life. 

Астравец. Фота: Hrodna.life

Райвыканкам прапануе больш падрабязна азнаёміцца ​​з пытаннем да 14 снежня. Меркаванні грамадзян наконт назваў вуліц у пісьмовай форме збіраюць на афіцыйны адрас установы (Астравец, вул. Кастрычніцкая, 8) і на электронную пошту [email protected].

Грамадзяне абурыліся

Гараджан абурыла бессэнсоўнасць прапанаваных назваў вуліц Астраўца, і яны вырашылі звярнуцца да ўладаў калектыўна.

«Прапанаваныя да прысваення назвы настолькі абстрактныя, што не нясуць у сабе аніякага сэнсу. У гэты час неўшанаванымі застаюцца імёны выдатных беларусаў, жыхароў Астравеччыны, чыя дзейнасць на карысць грамадства мусіць быць прыкладам для ўсіх», — пішуць стваральнікі петыцыі.

Якія назвы хочуць бачыць жыхары?

Аўтары пералічылі асоб, звязаных з краем, і якіх, на іх думку, варта ўшанаваць у гарадской тапаніміцы:

  • Альбін Стаповіч — паэт, публіцыст і музыка;
  • Янка Быліна — паэт, драматург і святар з вёскі Лакцяны;
  • Мар’ян Богуш-Шышка — мастак з Трокенікаў;
  • Іосіф Гашкевіч — вучоны-мовазнаўца, даследчык Японіі і Кітая, які правёў апошнія гады свайго жыцця ў Малях;
  • Леў Дабжынскі — мастак, пахаваны ў вёсцы Лоша ў 1938 годзе;
  • Казімір Сваяк — грамадска-палітычны дзеяч, паэт, драматург, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар, які нарадзіўся ў вёсцы Барані.

«Пакуль гэтыя асобы не ўшанаваны, не зразумела, як гаворка можа ісці пра ўшанаванне салаўёў і жураўлёў — які прыклад яны падаюць, які нацыянальны гонар яны абуджаюць у жыхароў горада? Ніякі», — падводзяць выснову ў петыцыі.

«Палітыка ранейшая — поўная дэнацыяналізацыя», — пракаментаваў сітуацыю канал «Спадчына».

На момант публікацыі гэтага тэксту петыцыю падпісала 28 чалавек. Подпісы збіраюць да 23 лістапада. Пасля яе скіруюць у Астравецкі райвыканкам.

Вайна назваў у Астраўцы

У Астраўцы не ўпершыню спрабуюць ушанаваць славутых землякоў. У чэрвені 2022 года ў Астравецкі райвыканкам паступаў зварот сяброў грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры» аб увекавечанні памяці літаратуразнаўца і гісторыка Адама Мальдзіса, які нарадзіўся ў Астравецкім раёне. 24 чэрвеня 2022 года выйшла рашэнне Астравецкага райвыканкама № 461 «Аб перайменаванні дзяржаўнай установы культуры «Астравецкая раённая бібліятэка».

У ліпені 2022 праўладная прарасійская актывістка Вольга Бондарава з гэтай нагоды абурылася і звярнулася ў Гродзенскі аблвыканкам. Спачатку там паведамілі, што адмяняць рашэнне аб перайменаванні не плануюць. Але пазней аргументы Вольгі пра «прапольскага дзеяча» і «махровага нацыяналіста» прынялі.

Каментары8

  • даведка
    21.11.2023
    Даже на примере электронной почты видно, что исполком использует российскую, хотя это давно запрещено. 
  • гоблен
    21.11.2023
    "Пройду по Абрикосовой, Сверну на Виноградную, И на Тенистой улице Я постою в тени."

    (весело насвистывает)
  • Бот
    21.11.2023
    І помнікі бульбам і агуркам ;)

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах2

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр рэжысёр Багдан Арлоўскі

Зяленскі: Расіяне спецыяльна чакалі маразоў, каб зрабіць людзям найгорш2

У сеціве з’явілася фота яшчэ аднаго цела на заснежанай вуліцы Мінска. Што здарылася2

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах2

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць