Грамадства

Круглянскаму прадпрымальніку далі 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі за пратэсты і «нявыплату падаткаў»

Суд Круглянскага раёна 23 лістапада вынес прысуд вядомаму ў райцэнтры Круглае прадпрымальніку Аляксандру Каліну. Суддзя Марына Вецярэц прызнала яго вінаватым ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў» (арт. 243 ч. 3 КК РБ) і «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (арт. 342 ч. 1), па сутнасці — ва ўдзеле ў мірных шэсцях у жніўні 2020 года, піша Mayday.team.

Круглянскія прадпрымальнікі вяртаюць уладам граматы і ўзнагароды. Жнівень 2020 года

Каліну прысудзілі да 6,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, вядома, што бізнэсоўца чакае канфіскацыя некаторай маёмасці.

У жніўні 2020 года старшыня Круглянскага райвыканкама Сцяпан Палоннікаў склікаў праўладны мітынг, на якім публічна абразіў прадпрымальніка Аляксандра Каліна за ягоную грамадзянскую пазіцыю. У адказ ад імя прадпрымальнікаў Аляксандр Калін з калегамі вярнулі ў райвыканкам больш за дзясятак узнагарод, грамат і падзяк, атрыманых ад чыноўнікаў, якія кляліся раней у дружбе і павазе. Дыпломы яны расклалі проста на ганку райвыканкама.

Два з паловай гады ўлады ўстрымліваліся ад рэпрэсій у дачыненні да прадпрымальніка. Але 27 лютага 2023 года супрацоўнікі ДФР і Следчага камітэта вырашылі ўзяць Аляксандра Каліна пад варту. Спачатку яму прад'явілі абвінавачванне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў шляхам утойвання або заніжэння падатковай базы. Роўна праз месяц, 27 сакавіка, пракурор Круглянскага раёна Аляксандр Раманаў санкцыянаваў ператрусы ў Круглым ужо ў рамках крымінальнай справы па абвінавачванні Аляксандра Каліна ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Мінску ў перыяд з 16 па 23 жніўня 2020 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць