Грамадства

«Народная грамада» патрабуе арганізаваць сустрэчу Міколы Статкевіча і яго жонкі Марыны Адамовіч

Пра асуджанага на 14 гадоў палітвязня няма навін ужо больш за дзевяць месяцаў.

Марына Адамовіч і Мікола Статкевіч пасля падачы дакументаў у ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы на выбарах прэзідэнта. 15 мая 2020 года. Праз 16 дзён, за пяць тыдняў да выбараў, Міколу Статкевіча затрымаюць, а яшчэ праз паўтара года асудзяць на 14 гадоў асобага рэжыму. Фота: «Наша Ніва»

Партыя «Народная грамада» на фоне чутак пра смерць свайго лідара, палітзняволенага Мікалая Статкевіча запатрабавала ад «адказных асоб у Беларусі неадкладна арганізаваць» для яго спатканне з жонкай Марынай Адамовіч.

На мінулым тыдні галоўная рэдактарка «Хартыі'97» Наталля Радзіна напісала пра магчымую смерць Міколы Статкевіча. 

Партыя «Народная грамада» патрабуе адказных асобаў у Беларусі неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Міколы Статкевіча і абвергнуць альбо падцвердзіць інфармацыю, якая тычыцца палітыка Мікалая Статкевіча.

«Заклікаем беларусаў да правядзення акцый салідарнасці з палітвязнямі Беларусі каля будынкаў палітычных сілаў краіны знаходжання з мэтай перадачы закліку каманды Мікалая Статкевіча партыі «Народная грамада». Заклікаем міжнародную супольнасьць выступіць з патрабаваннем неадкладна ад адказных асобаў у Беларусі арганізацыі спаткання Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча. Заклікаем СМІ адказна паставіцца да працы і дапамагчы давесці патрабаванні партыі Народная Грамада», — гаворыцца ў заяве партыі.

«Заклікаем праваабарончыя арганізацыі Беларусі праявіць салідарнасць, заклікаць да неабходнасці вызвалення ўсіх, хто незаконна ўтрымліваецца рэжымам і давесці рэальную сітуацыю аб пагрозе для людзей, якія знаходзяцца ў турмах», — адзначаецца ў звароце партыі.

Пра Міколу Статкевіча, які адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі, няма звестак ужо 290 дзён, з 9 лютага.

На жаль, яго выпадак не адзінкавы сярод палітвязняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць