Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ №375 «Пра абвяшчэнне 2024-га Годам якасці», паведамляе яго прэс-служба.

Вяснінка. Эліты пасёлак. Фота: «Наша Ніва»
Паведамляецца, што рашэнне прынята ў мэтах «далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця датычнасці да будучыні краіны».
Таксама зазначаецца, што прыярытэтную ўвагу плануецца надаць «фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця: дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрую адукацыю, культурны вольны час».
Каментары