Культура88

Памерла перакладчыца Вера Рыч

Яе першы пераклад на ангельскую з беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхенскай газеце «Бацькаўшчына» ў 1957 годзе.

Яе першы пераклад на ангельскую з беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхенскай газеце «Бацькаўшчына» ў 1957 годзе. В.Рыч пераклала Купалу, Коласа, Арсенневу, Багдановіча, Гаруна, Цётку, Геніюш, Бядулю, Крапіву, Іпатаву, Гілевіча ды іншых.

Яна нарадзілася 24 красавіка 1936 года ў Лондане. У 1960 годзе выйшаў яе першы зборнік паэзіі «Outlines» («Абрысы»). У 1963 годзе выйшаў яе другі зборнік вершаў «Portents and Images» («Знакі й вобразы»).

У 1969 годзе часопіс «Nature» прапанаваў Веры Рыч працаваць карэспандэнтам па Ўсходняй Еўропе ды СССР. У Беларусь яна трапіла толькі ў 1991 годзе. Пасля яна прыязджала ў Беларусь раз на год ці паўгода.

У 1971 годзе пад патранатам ЮНЭСКА выйшла першая ў свеце анталогія беларускай паэзіі на заходняй мове «Like Water, Like Fire: An Anthology of Byelorussian Poetry from 1828 to the Present Day» («Як вада, як агонь: Анталогія беларускае паэзіі ад 1828 года да сучаснасці»).
Але ў Савецкім Саюзе з прычыны непаліткарэктнасці гэту кнігу выдалілі з продажу. У 1977 годзе выйшаў пераклад «Тараса на Парнасе» (пераклалі Вера Рыч ды Арнольд Макмілін).

У 2004 годзе выйшаў новы зборнік беларускай паэзіі ў перакладзе Веры Рыч «Poems on Liberty: Reflections for Belarus» («Вершы на Свабоду: Роздумы пра Беларусь»).

У 1970—1990 гады Вера Рыч шчыльная супрацоўнічала з дэмакратычнымі рухамі і рухамі ў абарону правоў чалавека у Савецкім Саюзе. Працавала ў Польшчы («Салідарнасць») і Венгрыі.

Сярод яе ўзнагародаў — прэмія імя Івана Франка (у гонар 40 гадовага служэння ўкраінскай літаратуры). Вера Рыч працавала над перакладам «Новай Зямлі» Якуба Коласа.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны3

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

Названая самая вялікая сям'я ў Беларусі, у ёй 15 дзяцей4

Польшча ўводзіць абмежаванні на палёты авіяцыі ўздоўж межаў Беларусі і Украіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць