Грамадства

Мінадукацыі вызначылася з цэнтралізаванымі іспытамі. Гэтым разам іх правядуць не ў выходныя

Выпускнікоў да цэнтралізаванага іспыту сталі рыхтаваць па-новаму — з улікам памылак мінулага навучальнага года і ўпершыню праведзенага ЦЭ. Пра гэта заявіў старшыня камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі на прэс-канферэнцыі, піша Tochka.by.

Фота: Tochka.by

«Вызначаны тыя модулі, тыя тэмы, па якіх варта было папрацаваць больш сур'ёзна і прадметна. І на працягу навучальнага года нашы настаўнікі працуюць над тым, каб дзеці былі цалкам гатовыя да правядзення ЦЭ», — заявіў Стрыгельскі.

Яшчэ адна навіна — троху зрушаныя і разведзеныя даты экзаменаў, праводзіцца яны будуць у будныя дні. Нагадаем, тэрміны правядзення ЦЭ вызначаны былі яшчэ ў верасні.

Пасля 11 класа выпускнікі будуць здаваць два ЦЭ:

адзін па прадмеце на выбар: 27 мая (панядзелак), рэзервовыя дні — у даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні,

руская або беларуская мова (на выбар): 30 мая (чацвер), рэзервовыя дні — у дні правядзення ЦТ у рэзервовыя дні.

Першы цэнтралізаваны іспыт і праца над памылкамі

Нагадаем, сёлета школьнікі здавалі па-новаму экзамены і ЦТ: з'явіліся два ЦЭ (замест школьных экзаменаў, з вынікамі якіх абітурыенты потым паступалі ў ВНУ) і засталося толькі адно замест трох ЦТ.

Адразу ж пасля абвяшчэння першых вынікаў разгарэўся скандал: першыя вынікі выклікалі шквал незадаволенасці бацькоў і выпускнікоў — балы выявіліся ніжэйшымі за чаканыя. А ўсё праз складаную сістэму падліку. Мінадукацыі спачатку заявіла, што ніякага пераліку не будзе, але пасля шуміхі ў выпускнікоў усё ж з'явіліся новыя вынікі ЦЭ.

Акрамя таго, і бацькі, і настаўнікі адзначалі не вельмі зручныя даты для здачы экзаменаў і маленькія прамежкі паміж іспытамі. Мінадукацыі ж паабяцала чарговыя навіны для выпускнікоў 2024 года. Тэрміны здачы ЦЭ могуць змяніцца, таксама, магчыма, будзе новая сістэма ацэньвання.

Акрамя таго, РІКВ анансаваў чарговыя змены ў ЦТ і ЦЭ: магчыма, зноў вернуць заданні пятага ўзроўню складанасці.

На адной з нарад па выніках уступнай кампаніі Аляксандр Лукашэнка зноў запатрабаваў вызначыцца з сістэмай паступлення і з тым, па якіх правілах яно будзе праходзіць у наступным годзе. А потым запатрабаваў яшчэ раз, напярэдадні верасня, спыніць «усякія вакханаліі» ў адукацыі і нарэшце вызначыцца з сістэмай паступлення ў ВНУ.

Каментары

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду24

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл5

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць