Грамадства44

Стала вядома, у чым вінавацяць былых супрацоўніц светлагорскага тэлеканала «Ранак»

МУС даў справаздачу аб затрыманні і завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да былых супрацоўніц тэлеканала «Ранак», якіх затрымалі 7 снежня.

Людміла Андэнка і Юлія Даўлетава

Аператыўнікі далі справаздачу, што затрымалі дзвюх жыхарак Светлагорска (39 і 41 гады). Яшчэ адзін фігурант справы — 53-гадовы мужчына, паводле МУС, «схаваўся за мяжой».

Паводле МУС, фігуранты справы «ў 2020 годзе стварылі і адміністравалі групу ў Telegram».

«У ёй друкавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю, падрыхтоўку і здзяйсненне масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, асновы канстытуцыйнага ладу нашай краіны. Свае дэструктыўныя погляды яны прасоўвалі і праз інфармацыйныя рэсурсы тэлерадыёкампаніі», — сцвярджае МУС.

Следчымі заведзена крымінальная справа за стварэнне экстрэмісцкага фармавання.

7 снежня стала вядома пра ператрусы ў Людмілы Андэнка (карэспандэнтка) і Юліі Даўлетавай (былая галоўная рэдактарка «Ранка»).

Была інфармацыя, што жанчын затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

11 чэрвеня ў Светлагорску былі затрыманыя восем супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак». Сапраўднай прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінулі тры чалавекі.

У верасні тэлеканал прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Былы рэдактар «Ранка» Андрэй Ліпскі з'ехаў з краіны.

Каментары4

  • Нацдэм
    14.12.2023
    Прыгожыя дзяўчаты, трымайцеся
  • Янка
    14.12.2023
    І так склалася, што праблемы ў выдання "Ранак" пачаліся менавіта пасля таго, як яны апублікавалі навіну пра гібель 3 працоўных на Светлагорскім ЦКК. Супадзенне?
  • Навіны з будучыні
    14.12.2023
    Сёння стала вядома аб затрыманні некалькіх былых супрацоўнікаў так званага губазіка і амапа. Яны прымалі ўдзел у незаконных затрыманьнях грамадзян Беларусі. Супрацоўнікам пагражае пакараньне ад 15 год турмы да пажыццевага пазбаўлення волі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць