Свет22

Украінская падатковая аштрафавала сайт PornHub

Пра фінансавыя санкцыі ў дачыненні да вядомага ва ўсім свеце сайта PornHub паведаміў кіраўнік Камітэта Вярхоўнай рады Украіны па пытаннях фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі Даніла Гетманцаў, піша «Украінская праўда».

«На жаль, не ўсе плацельшчыкі, якія аперуюць сэрвісамі для дарослых, аднолькава адказна ставяцца да падаткаабкладання. Кампанія, якая аперуе сайтам PornHub, ухіляецца ад рэгістрацыі, у сувязі з чым да яе быў выкарыстаны штраф у памеры 5543 даляраў ЗША», — адзначыў дэпутат.

Паводле звестак дэпутата, Украіна па рэйтынгу PornHub знаходзіцца на 14-м месцы сярод іншых краін па праглядах гэтага сайта.

Як больш пазітыўны прыклад у параўнанні з PornHub Даніла Гетманцаў прывёў сацсетку з інтымным кантэнтам Onlyfans, якая, паводле яго, з пачатку 2023 года ўжо выплаціла ў дзяржаўны бюджэт Украіны 944,1 тыс. даляраў.

Рабіць выплаты ў бюджэт Украіны гэтыя кампаніі абавязаныя паводле так званага «падатку на Google» — закона, які ўступіў у сілу ў пачатку 2022 года і абавязаў буйныя тэхналагічныя кампаніі накшталт Google, Amazon ці Meta плаціць ва Украіне 20% падатку на даданую вартасць.

Каментары2

  • mikola
    18.12.2023
    Geta nidobra, voragi zabivayc svaboda. Belgique-Polska.
  • Срам
    18.12.2023
    Даеш на всу! Божа, яны б хоць пасаромелеся такия рэчы асвятляць у медыях, вайна як нияк...

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне12

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць