Грамадства22

Пыталіся пра стаўленне да Украіны і Ізраіля. Сталі вядомыя акалічнасці затрымання жанчыны з Мазыра

Да Ірыны Сапрыгінай прыехалі людзі ў масках, правялі ператрус, а затым затрымалі за абразу Лукашэнкі. Жанчына даглядала старэнькую невідушчую маці.

Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя акалічнасці затрымання 57-гадовай Ірыны Сапрыгінай. Гэта адбылося 30 кастрычніка 2023 года ў Мазыры, дзе яна жыве.

Да жанчыны прыехалі людзі ў масках, правялі ператрус, а затым затрымалі яе па крымінальнай справе ў межах артыкула 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Спачатку Ірына знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна некалькі дзён, затым яе перавялі ў Жодзіна, аднак цяпер месца знаходжання жанчыны невядомае: яе павінны былі перавесці ў СІЗА горада Гомеля, але там кажуць, што яе няма.

За час знаходжання на Акрэсціна Сапрыгіна двойчы перахварэла на вірусныя захворванні, аднак не атрымлівала належнага лячэння.

Вядома, што Ірына Сапрыгіна апошні год знаходзілася дома, бо даглядала сваю 83-гадовую маці — ліквідатарку ЧАЭС, якая мае інваліднасць другой групы.

Маці Сапрыгінай не можа заставацца адна праз стан здароўя (яна невідушчая), а іншых сваякоў у яе няма.

Тым не менш Ірыне не змянілі меры стрымання са змяшчэння пад варту на паруку. Вядома таксама, што да маці Сапрыгінай прыходзіў міліцыянт і пытаўся пра яе стаўленне да Украіны і Ізраіля.

Каментары2

  • Курт
    22.12.2023
    Каб гэтага ў будучым не магло нават у марах паўтарыцца, усе спаўудзельнікі ў генацыдзе мусяць быць пакараныя без літасці.
  • Калматы Вожык
    22.12.2023
    Калгаснікі расперазаліся ў канец! Што яны яшчэ могуць вынайсці? Ну, напрыклад, на так званых выбарах, праз утоеныя камеры відэаназірання, адсачыць: хто, як, і за каго "галасаў"?

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне12

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць