Культура

У Івацэвіцкім раёне ствараюць музей-хату палешука

Музей-хату палешука ствараюць у заказніку рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае» ў Івацэвіцкім раёне. Аўтэнтычны будынак для гэтага знайшлі ў адной з вёсак паблізу гарадскога пасёлка Целяханы. Хату акуратна перавезлі і ўсталявалі на востраве на экалагічнай сцежцы ў заказніку, паведаміла БелТА.

Заказнік «Выганашчанскае». Фота: «Планета Беларусь»

Хата, што будзе выкарыстоўвацца як памяшканне для музея, пабудаваная ў 1921 годзе.

«Хата старажытная, яшчэ сечаная сякерай, а не пілаваная. Цяпер напаўняем яе рэчамі, каб паказаць жыццё палешукоў стогадовай даўніны», — расказаў дырэктар заказніка Сяргей Габец.

Ён звярнуў увагу, што такое месца для размяшчэння музея выбралі таму, што раней жыхары Палесся сяліліся на выспах.

Спецыялісты спрабуюць прадэманстраваць побыт палешукоў: якімі рамёствамі і промысламі яны займаліся. У тым ліку будуць выкарыстоўвацца архіўныя фотаздымкі.

Рэалізацыю праекта пачалі сёлета, цяпер ідзе падбор экспанатаў. Плануецца, што ў 2024 годзе турысты змогуць пабачыць новы інфраструктурны аб’ект.

Увогуле плошча заказніка «Выганашчанскае» складае 55 тысяч гектараў. На яго тэрыторыі разнастайны ландшафт: размешчаныя рэкі, азёры, шмат верхавых, пераходных і нізінных балот. Таксама добраўпарадкаваная экалагічная сцежка з чатырма пешаходнымі маршрутамі. Атрымаць асалоду ад унікальнай прыроды можна, скарыстаўшыся воднымі маршрутамі. Сярод неабсяжных водных абшараў размешчана каля сотні некранутых выспаў.

Ёсць тут і цікавыя гістарычныя аб'екты. У прыватнасці, па тэрыторыі заказніка праходзіць Агінскі канал. Падчас Першай сусветнай вайны гэтую мясцовасць перасякала лінія фронту. А на беразе Бабровіцкага возера археолагі выявілі стаянку старажытных людзей (каменнага веку).

Каментары

Цяпер чытаюць

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію19

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі патлумачылі, што стала з каштоўным валуном у Вілейцы6

У Коўне шукаюць маньяка, які забіў дзвюх маладых дзяўчат, а да кватэры трэцяй не дайшоў12

Ватыкан аддаў карэнным народам Канады іх каштоўнасці са сваіх музеяў5

У Беларусь хочуць прывабіць 50 тысяч працоўных мігрантаў9

У Вілейцы «страцілі» валун, які лічыўся помнікам прыроды рэспубліканскага значэння

МАРГ: Навагодні аліўе для беларусаў сёлета патаннеў на 2 рублі2

У Сеніцы пад Мінскам паставілі скульптуру пажарніка з дзіцём ФОТАФАКТ6

Гомельскі «рускамірац» натхніўся Ракасоўскім і запатрабаваў паставіць у Гомелі помнік Сталіну18

У Ружанах археолагі знайшлі фрагменты падмурка будынка часоў Льва Сапегі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію19

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць