Грамадства33

Парэшткі мінскага бізнэсмена знайшлі праз 25 гадоў пасля яго знікнення

31 снежня 1997 года ў Мінску знік 40-гадовы бізнэсмен. Ён выйшаў з дому на сустрэчу са сваім кампаньёнам і бясследна знік. Толькі праз 25 гадоў следчыя паведамілі, што знайшлі парэшткі мужчыны і меркавана вінаватых у яго забойстве, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт

Паводле матэрыялаў справы, летам 1996 года мужчыны сталі займацца бізнэсам. Для яго развіцця бралі грошы ў доўг пад працэнты. Увосень 1997 года наступаў тэрмін вяртання пазыкі — 60 тысяч даляраў ЗША аднаму са знаёмых. Але вярнуць яе партнёры з нейкіх прычын не маглі.

Некалькі дзён вестак ад зніклага бізнэсмена не было. Але 3 студзеня 1998 года мужчына стаў тэлефанаваць сваім сваякам і знаёмым з просьбай пазычыць 53 тысячы даляраў ЗША. На пытанні адносна свайго месца знаходжання ён не адказваў і абяцаў расказаць усё пазней.

Пасля 10 студзеня бізнэсмен увогуле перастаў выходзіць на сувязь. Тады ягоная жонка звярнулася ў міліцыю, якая пачала шукаць зніклага.

У першую чаргу апыталі ягонага бізнэс-партнёра, на сустрэчу да якога накіроўваўся мужчына. Са слоў таго, сустрэча не адбылася. Ніякіх зачэпак знайсці не ўдалося.

Нечаканы паварот адбыўся ў лютым 1998 года. Двое знаёмых, якім зніклы вінен быў буйную суму, атрымалі пасылкі з выбуховымі прыладамі. Дзякуючы міліцыі бандэролі былі своечасова канфіскаваныя і размініраваныя. З унутранай упакоўкі адной з іх узялі след пальца рукі. Аднак высветліць, каму менавіта ён належаў, у той час не ўдалося. Падазраваць сталі зніклага бізнэсмена. У яго з атрымальнікамі выбухованебяспечных пасылак былі напружаныя адносіны з-за вялікага доўгу.

Міліцыянты шукалі мінчука як у Беларусі, так і па-за яе межамі. Аднак вызначыць ягонае месца знаходжання так і не змаглі, а па факце знікнення без вестак завялі крымінальную справу.

І вось толькі ў 2023 годзе следчымі ад экспертаў была атрымана інфармацыя аб супадзенні знойдзенага ў 1998 годзе следу рукі з адбіткам пальца жыхара Гомельскай вобласці 1973 года нараджэння. Вядома, што ён разам з падзельнікам у 1990-х знаходзіўся ў злачыннай групоўцы. Дзейнічалі яны і ў Мінску. У 2001 годзе мужчыны былі асуджаныя за захоп закладніка.

Цяпер у ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў даказалі дачыненне затрыманых, а таксама яшчэ 4 асоб, у тым ліку бізнэс-партнёра, да знікнення сталічнага прадпрымальніка 25 гадоў таму.

Сцэнарый сустрэчы з кампаньёнам быў распрацаваны загадзя. Напарніка не задавальнялі бясконцыя даўгі. Ён вырашыў уладкаваць фінансавыя пытанні радыкальным спосабам. У прызначаны час мужчыны сустрэліся і адправіліся на здымную кватэру па вуліцы Рафіева. Тут іх ужо чакалі «калектары». Даўжніка звязалі, утрымлівалі і перыядычна прымушалі прасіць у сваякоў і знаёмых пазычыць грошай.

Фота: Следчы камітэт

Высветлілася, што пасылкі з выбухоўкай былым калегам бізнэсмена адпраўлялі самі фігуранты. Рабілі яны гэта, каб адцягнуць увагу міліцыі ад знікнення мужчыны. Гэтым стваралася бачнасць, што ён наўмысна схаваўся з буйной сумай.

Цяпер у лесе ў Мінскай вобласці выявілі месца, дзе выкрадальнікі закапалі цела зніклага прадпрымальніка. У ходзе далейшай працы там знайшлі чалавечы шкілет. Канчатковае пацвярджэнне прыналежнасці выяўленых парэшткаў мужчыну дадуць судовыя эксперты-генетыкі цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Фота: Следчы камітэт

Па крымінальнай справе затрымалі шэсць чалавек. Яны датычныя да невядомага знікнення камерсанта, замаху на забойства двух яго знаёмых, крадзяжу, рабавання і хуліганства. Фігуранты — мужчыны ва ўзросце ад 46 да 66 гадоў.

Да пяці з абвінавачаных абралі меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Канчатковая прававая ацэнка іх дзеянням будзе дадзена пасля заканчэння расследавання.

Каментары3

  • Common sense
    27.12.2023
    Я так понимаю,что у ментов с 2001 года отпечатки подозреваемого были в базе( он ведь был осуждён),но они 22года спали в шапку. Отличная работа. А сейчас дело закроют из-за сроков давности.
  • Янка
    27.12.2023
    Калі знойдуць целы Ганчара , Захаранка і Красоўскага? Падазраваныя і так усім вядомыя.
  • Алесь Нязгода
    30.12.2023
    Дадуць менш чым за "экстрэмізму". І перадачы будуць атрымліваць і ў карцары катаваць іх набудуць.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»24

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Усе навіны →
Усе навіны

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной3

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

Сёння на Алімпіядзе выступяць чатыры беларускі1

Рэстлер Логан Пол прадаў калекцыйную картку з пакемонам за 16 мільёнаў даляраў. Гэта сусветны рэкорд1

Дзеці, зачатыя зімой, могуць мець пажыццёвую абарону ад лішняй вагі3

Бандарэнка накінуўся на Ціханоўскую. Вінаградаў рэзка адказаў яму27

Да канца года ў серыйную вытворчасць збіраюцца запусціць беларускі аўтамат33

«Хочаш, каб у цябе ногі адмовілі, як у Ігнатовіча?» Лосік расказаў, як перасякаўся ў турме з асуджанымі за забойства Дзмітрыя Завадскага2

Фільм «Господин Никто против Путина» абурае нават антываенных расіян. Долін патлумачыў чаму10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»24

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць