Грамадства88

Жлобінскага чыноўніка адправілі на суткі за выпадковы лайк у інстаграме, але гэта ўжо нікога не цікавіць

Начальніка (праўда, цяпер ужо былога) аддзела спорту і турызму Жлобінскага райвыканкама Яўгена Ахрэменку асудзілі на 15 сутак 28 снежня. Высветліліся падрабязнасці яго затрымання.

Яўгена Ахрэменку арыштавалі за «лайк», які ён паставіў на адной з інстаграм-старонак, прызнаных экстрэмісцкімі, піша «Гомельская вясна».

Ахрэменка адзначыў упадабайкай публікацыю «Free_Zhlobin») уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і «тым самым павялічыў ахоп аўдыторыі для яе прагляду, чым распаўсюдзіў інфармацыйную прадукцыю названай супольнасці».

У допісе аўтары віншавалі з «днём прафнепрыдатнасці» супрацоўнікаў КДБ. 

Сам Ахрэменка падчас судовага працэсу віну прызнаў часткова і патлумачыў, што гэта было зробленае выпадкова, мэты распаўсюджвання не меў, паколькі перачытваў публікацыі названай супольнасці з мэтай выяўлення і спынення супрацьпраўных дзеянняў з боку падначаленых супрацоўнікаў і спартсменаў.

Але на вынік суда пакаянне чыноўніка не паўплывала, роўна як і тое, што Ахрэменка мае трох непаўналетніх дзяцей: 15 сутак і канфіскацыя «прадмета злачынства» — мабільнага тэлефона. 

Варта адзначыць, што ў інстаграм-акаўнце самога Ахрэменкі кантэнт выключна «ідэалагічна правільны»: граматы ад іншых чыноўнікаў, афіцыйныя мерапрыемствы, спорт.

Так што, не выключана, што Ахрэменка сапраўды не хлусіў у судзе, але, як можна ўбачыць — гэта нікога не цікавіць і аналагічныя паводзіны нікога не выратуюць. 

@nashaniva Чыноўніка арыштавалі за выпадковы лайк #беларусь #репрессии #милициябеларуси #жодино #борисов #новостибеларуси #беларусьновости #пабеларуску #лукашенко #беларускіцікток #нашаніва ♬ Interstellar on Piano - Andy Morris

Каментары8

  • Сярожа
    10.01.2024
    Жду когда менты уже поставят это дело на поток. Будут отлавливать обеспеченных граждан и шантажировать лайками. Любая власть в конце концов заканчивается монетизацией,а иначе зачем она нужна.
  • Адміністрацыя без яек
    10.01.2024
    Цудоўна, усе чыноўнікі будуць баяцца сапсаваць паветра, паліць па 5-7 раз на дзень, паглядзець не так на партрэт дырэктара саўгаса ў кабінеце, не павітацца з вартавым міліцыянтам у выканкаме. А такія людзі пачынаюць дрэнна рабіць сваю працу, бо ў галаве - толькі б не патрапіцца на чым-небудзь. А як патрапіцца ні за што, яны добра ведаюць, бо таксама чытаюць НН, Х-97. Будзе хутка - сьвятло выключыў, залез пад коўдру і на працу.
  • З-пад Злобіна
    10.01.2024
    Чалавечнасць, нават выпадкова праяўляць нельга. Мэта ўлады - расчалавечванне.

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія сістэмы СПА падчас аперацыі ЗША ў Венесуэле аказаліся ні да чаго не прыдатнымі9

Пятая частка піва, спажыванага ў свеце, прыпадае на Кітай

Малады ксёндз беларусізаваў парафію на радзіме Францішка Багушэвіча9

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць