У Наваполацку індывідуальнага прадпрымальніка адправілі на суткі за лагатып платформы «Голас» у фэйсбуку
Вызначылася ўдарніца судовай сістэмы Зінаіда Балаболава.

Згодна з пратаколам Дзмітрый Апанасовіч на працягу трох гадоў, пачынаючы з кастрычніка 2020 года, у фэйсбуку захоўваў фатаграфію, якая «змяшчае выяву з сімволікай бел-чырвона-белага колеру — лагатып з платформы «Голас» — выяву белай сняжынкі на блакітным фоне.
Работнікі ГУБАЗіКа палічылі, што мужчына такім чынам «публічна выказаў свае асабістыя погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі, а таксама ў адкрытым доступе размясціў інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Пры гэтым «правапарушальнік не меў на гэта дазвол ад чыноўнікаў Наваполацкага гарвыканкама.
Вынік — 10 сутак
-
«У калоніі цанілі перадачы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі
-
Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?
-
17-гадовая беларуска, затрыманая за запуск дрона ў Варшаве, прыехала ў Польшчу ўсяго некалькі дзён таму
Каментары