Грамадства11

Жыхару Докшыцкага раёна прысудзілі грамадскія работы за «экстрэмізм» у сацсетках

Старшыня суда Докшыцкага раёна суддзя Вячаслаў Елісеенка за падпіскі ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы прысудзіў пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 40 гадзін рабочаму дзяржаўнага прадпрыемства Сяргею Карыпанаву, піша «Віцебская вясна».

На судовым пасяджэнні быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, у якім гаварылася пра тое, што Сяргей на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўваў слоўнае абазначэнне тэлеканала «Белсат» у выглядзе яго лагатыпа і спасылкі на іншыя інфармацыйныя рэсурсы, якія раней унеслі ў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

У судзе мужчына сваю віну прызнаў поўнасцю і выказаў згоду на прымяненне да яго адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе грамадскіх работ.

Каментары1

  • Сымон
    17.01.2024
    Глядзелі і будзем глядзець, слухаць і чытаць. А з ФСБшнымі сацсеткамі ўжо даўно варта развітацца.

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе7

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

На УНС зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку. У ёй сем прыярытэтаў4

Загінуў стваральнік неанацысцкай брыгады расійскіх фанатаў «Эспаньёла». Магчыма, забілі пры затрыманні8

TikTok падпісаў пагадненне аб продажы амерыканскага падраздзялення кампаніі інвестарам з ЗША1

У Гомелі запусцілі сэрвіс пракату карэт ФОТЫ1

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры6

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе7

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць