Грамадства11

Жыхарка Зэльвы паскандаліла з сынам і трапіла ў міліцыю. Там знайшлі «экстрэмісцкую» падпіску

Жыхарка Зэльвенскага раёна пасварылася з сынам і ўдарыла яго. Па яе прыехала міліцыя. У пастарунку сілавікі знайшлі ў яе «экстрэмісцкую» падпіску. У выніку жанчыну судзілі па двух артыкулах — штраф па адным з іх быў у 10 разоў большым, піша Hrodna.life.

Сям’я скандаліла ўвечары каля 23.00. У маці ўзнік канфлікт з сынам: яна лаялася на яго матам, гучна крычала, выганяла з хаты, ударыла яго далонню па твары.

Пазней у кабінеце міліцыянта ў 2.30 сілавікі выявілі, што жанчына была падпісаная на «экстрэмісцкую» групу ў «Аднакласніках». Яна не памятала, калі падпісалася на яе.

Адміністрацыйную справу паводле ч. 2 арт. 10.1 КаАП «Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання» і ч. 2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» разгледзелі 5 студзеня 2024 года ў судзе Зэльвенскага раёна.

За ўдар сына жанчыну аштрафавалі на тры базавыя велічыні (120 рублёў), за падпіску — на 30 (1200 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. Разам штраф склаў 1320 рублёў.

Каментары1

  • пі
    18.01.2024
    У лукашысцкім гулагу збіць чалавека “каштуе” ў 10 разоў танней чым падпісацца на суполку.

Цяпер чытаюць

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Для Лукашэнкі паставілі трыбуну з кандыцыянерам на УНС9

У ГЗЦ «Тытан» зрабілі рэканструкцыю і рыхтуюцца да адкрыцця новай гандлёвай галерэі ФОТЫ1

Па МКАД ехаў грузавік, поўны мандарынаў1

Прапанову Меліціне Станюце абраннік зрабіў на дзвюх мовах: адна з іх — беларуская7

У Азербайджане запатрабавалі пажыццёвае для былога прэм’ер-міністра Нагорнага Карабаха

СБУ заявіла пра знішчэнне ў Крыме МіГ-31, «Панцыра» і іншай каштоўнай тэхнікі2

«Ім складана прымаць дапамогу». Дзе будуць жыць палітвязні па прыездзе ў Еўрасаюз? Распыталі валанцёраў7

Орбан: Я працую дзеля міру, а не дзеля Масквы2

Уладзь Лабковіч: Мы ўжо не героі, героі зараз знаходзяцца ў турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць