Грамадства1414

«У век татальнага кантролю гэта лёгка выяўляецца». Збіраюцца ўвесці адказнасць за непаведамленне пра другое грамадзянства ці замежны ДНЖ

У Беларусі за непаведамленне ўладам пра другое грамадзянства плануюць неўзабаве ўвесці адміністрацыйную адказнасць, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун. 

Аляксей Бягун. Скрыншот з відэа

«Так, цяпер гэта, вядома, не з'яўляецца правапарушэннем. Але заканадаўца таксама пра гэта задумаўся. І кампетэнтныя органы таксама пра гэта думаюць. Таму мы прапрацоўваем сумесна з зацікаўленымі бакамі гэтае пытанне, каб усё ж такі ўнесці адказнасць. 

Таму што абавязак інфармавання ёсць, частка законапаслухмяных грамадзян выканала гэты абавязак, а хтосьці думае застацца ўбаку ці не паведаміць пра гэта. У кожным выпадку, век сучасных тэхналогій, век татальнага кантролю ў пэўных пунктах за асобай — гэта даволі лёгка выяўляецца», — заявіў Аляксей Бягун.

Пасля гэтага ён перайшоў да пагрозаў:

«Калі яны думаюць, што пазбегнуць неабходнасці апавяшчаць нашы кампетэнтныя органы пра наяўнасць замежнага грамадзянства, то яны вельмі глыбока памыляюцца.

Калі будзе адпаведная адказнасць — грамадзяне будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці. У Расійскай Федэрацыі наогул існуе крымінальная адказнасць за паўторнае неінфармаванне.

Пакуль кампетэнтныя органы распрацоўваюць адпаведныя нормы, каб знайсці баланс паміж цяжарам правіны і адказнасцю: свядома ён гэта зрабіў ці па непамятлівасці, ці таму, што доўгі час не знаходзіўся на тэрыторыі краіны.

У гэтым годзе ініцыюем адпаведны дакумент, каб ён быў у наступным прыняты. Ёсць абавязак — павінна быць і адказнасць за невыкананне», — заявіў Бягун. 

Паводле яго слоў, 70 тысяч беларусаў ужо паведамілі ўладам пра наяўнасць у іх замежных дакументаў.

Каментары14

  • Мінчук
    18.01.2024
    Як казалі ў нашым двары за крамай Несцерка - хапні вялага !
  • это нормально)
    18.01.2024
    В общем, они хотят даже уже кузьмичей / глубинариев выгнать из Беларуси, и заселить страну киргизами / таджиками и теми лугандонами, которые пока еще живы после порции братской любви из оркостана.
  • Бобр
    18.01.2024
    Так если органы в курсе, зачем придумывать наказания гражданам, из-за того что не повторили, что они знают)))

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM5

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць