Музыка66

«Сіл усім, для каго гэтая гісторыя акажацца асабістай». Мэрыем Герасіменка прэзентавала песню, якую напісала ў СІЗА

У гадавіну свайго вызвалення спявачка Мэрыем Герасіменка выпусціла песню пад назвай «Вакол цішыня». Артыстка распавяла ў сваім інстаграме, што склала тэкст яшчэ ў той час, калі знаходзілася ў СІЗА.

Фота з інстаграму спявачкі

— Музыка была проста ў маёй галаве, — напісала Мэрыем. — Я апісвала навакольныя падзеі, моманты, перажыванні…

Па словах спявачкі, гэты трэк для тых, хто гатовы пагрузіцца ў атмасферу СІЗА, у якой артыстка правяла паўгода — і не толькі яна.

Мэрыем расказала, што гэты трэк павінен быў выйсці яшчэ мінулай вясной, але яго час прыйшоў толькі цяпер.

— Сіл усім, для каго гэтая гісторыя акажацца асабістай… Гэтым трэкам я завяршаю для сябе тыя ўспаміны.

Мэрыем Герасіменка затрымалі 4 жніўня 2022 года пасля канцэрта каля мінскага бара «Банкі-бутылкі», дзе спявачка выконвала песню «Обійми» гурта «Океан Эльзи» ў падтрымку Украіны. Факт выканання песні на ўкраінскай мове абурыў прапагандыстаў.

Спявачку двойчы асудзілі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула. Пасля перазатрымалі ў межах крымінальнай справы і змясцілі ў СІЗА.

20 студзеня 2023 года суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла Мэрыем Герасіменка тры гады «хатняй хіміі». Некалькі дзён таму стала вядома пра тое, што «Байсол» эвакуіраваў спявачку з Беларусі.

Каментары6

  • Аххаха
    19.01.2024
    О так, трэба больш задушэўных расейскіх песенек, бо іх так не стае губернскаму народцу! 
  • Ёклмн
    19.01.2024
    Дзевушка, а можа пара мазгі ўключыць, ды пераходзіць на нармальную беларускую мову? Мова на якой ты сьпяваеш цябе судзіла і пасадзіла... Можаш яшчэ працягнуць сьпіс..., а ты працягваеш щебетать?..
  • ЯНКА
    19.01.2024
    • БЕЛАРУСЬНЯ •
    🎤 Што за гідасны кірунак у музыцы — сьпяваць гэдак, быццам чымсьці давісься? І прытым голасам, як драчка. Таму й песенька ў яе на слых атрымалася мо' па сэньсе й выдатная, а на слых даволі брыдзенькая.
    🤨 Хоць саму кабету й шкада. За тое, што прайшла праз рэпрэсыі, а так нічога й не зразумела. Як была антыбеларускамоўнаю манкурткай, так такой і засталася!

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу76

Грамадствадапоўнена76

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы14

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу76

Грамадствадапоўнена76

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць