Грамадства66

З агнём і вадою. Глядзіце, якім рытуалам праводзілі на пенсію ратавальніка пасля 20 гадоў працы

Урачысты рытуал праводзінаў на адпачынак старшага прапаршчыка Андрэя Жаландзеўскага адбыўся ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 5 Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 20 студзеня, паведамляе «Мінск-Навіны».

Калі ў 2001 годзе Жаландзеўскі прыйшоў на пасаду пажарнага, ён меркаваў, што толькі часова папрацуе ў службе выратавання. Але не — па яго словах, прырос настолькі, што аб звальненні ўжо і не падумваў. Даслужыўся да камандзіра аддзялення, а ў 2013 годзе быў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені.

20 студзеня старшага прапаршчыка Жаландзеўскага праводзілі на пенсію за выслугу гадоў. 

Спачатку для яго падалі апошні сігнал трывогі, затым ён выканаў нарматыў па надзяванні баявога адзення і прайшоў праз агонь і ваду.

За выпрабаваннямі сачылі не толькі калегі, але і сямʼя ратавальніка. 

У поўным баявым абмундзіраванні яго акунулі ў ёмістасць з вадой. Гэтым самым пажарны як бы змывае з сябе сажу і попел, назапашаныя за гады службы.

У завяршэнне ўжо пенсіянер прайшоў скрозь вадзяную заслону пад апладысменты калег.

Каментары6

  • Ганьба
    21.01.2024
    А чаму не ганаровае зразанне бчб-стужачкі? Танныя рытуалы танным служкам.
  • Айайайяй
    21.01.2024
    Украіна крывёй плача, а яны весяляцца, ды за наш рахунак.
  • Тамада
    21.01.2024
    Якія цікавыя традыцыі. Вось бы яшчэ АМАП праводзіў сваіх амалпаў на пенсію праз калідор байцоў з дубцамі, ды закідваў светлашумавымі.

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць